Грамадства2020

Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга

Ініцыятыву «Народнага рэпарцёра» не падтрымаў бадай ніводзін ўдзельнік Каардынацыйнай рады.

Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін працягвае сваю вайну з заснавальнікам «Новай Беларусі» Паўлам Ліберам і пераконвае грамадства, што хлуслівая гісторыя 17-гадовага стартапера Аляксея Бурбіцкага можа быць чыстай праўдай.

Чытайце таксама:17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Пятрухін, які і запусціў фэйк пра ўзлом базы «Новай Беларусі», прапанаваў зладзіць адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай радзе.

«Хлопец не хавае свой твар і гатовы выступіць адкрыта. Застаецца на сувязі. Фармат не важны. Давайце хлопца паслухаем разам, задасце пытанні», — напісаў ён у чаце КР.

Іншыя ўдзельнікі КР паспрабавалі патлумачыць яму, што ідэя дурная.

«Вы ўвогуле не чуеце і не бачыце, што ўсё, што кажа гэты хлопец, хлусня? Вамі карыстаюцца, Сяргей, і вы радасна бяжыце даваць платформу ўсім, хто скажа вам, якія беларускія арганізацыі кепскія. І ці то вы не разумееце гэтага, ці то ў кааперацыі», — выказалася віцэ-спікерка Стася Гліннік.

Блогер Аляксандр Кабанаў, колішні калега Пятрухіна па «Народным рэпарцёры», быў больш рэзкі.

«Калісьці даўно, у мінулым жыцці, мы абралі дэвіз канала: «Праўду казаць лёгка і прыемна». Зрабі лёгка і прыемна, раскажы з кім ты працуеш, хто пераканаў цябе выдаліць мяне з канала, ведаючы, што я не дазволю гэтую чухню там размяшчаць. Раскажы ўсю праўду. Бо ўсё таемнае рана ці позна становіцца відавочным) Вірусу і Бульбе прывітанне)», — напісаў Кабанаў, згадаўшы ідэйных сяброў Пятрухіна — блогера-канспіролага Віталя Кандраценку і Сяргея Бульбу, гаспадара варшаўскага Беларускага моладзевага хаба.

Лізавета Пракопчык з «Моладзевага наступу» таксама не выказала энтузіазму: «Я не разумею, навошта нам слухаць чалавека, які хлусіць па ўсіх аб'ектыўных паказчыках. З тых фактаў, што я ўжо маю, магу сказаць, што ў лепшым выпадку ён проста хворы, у горшым — кадэбэшнік ці махляр».

«Слухайце, не сустракайцеся вы з дзіцём і не глядзіце яго тэлефон. Гэта ўсё вельмі незаконна з пункту гледжання Еўрасаюза», — падказаў Андрэй Курэйчык, нагадаўшы, што Аляксею Бурбіцкаму пакуль 17 гадоў. Аднак Пятрухін працягнуў ігнараваць анкетныя звесткі хлопца і даводзіў, што яму ўжо 18 гадоў. «Без прысутнасці бацькоў яго слухаць нельга», — падсумаваў лідар АГП Уладзімір Шанцаў.

Каментары20

  • Боже, какие же слабаки они все и размазня
    20.05.2025
    Достали уже капитально!! Полные бездари и нули. Тьфу
  • бабруйчанін
    20.05.2025
    Боже, какие же слабаки они все и размазня , ??? А чаму тутака на НН? Вам да моцных рашучых на совбелію
  • Гарамбуш
    20.05.2025
    Так он же уже всё сказал и Либер всё сказал. Ну может пусть Павел расскажет как-то более подробно как работает прилага, что в ней нет базы, что бы даже Пятрухіну было понятно.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну10

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю43

Сёстры Груздзевы перажываюць за беларусаў у Польшчы. Бо яны не бачаць сапраўднага мяса14

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі2

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

Беларускі вядучы расказаў пра сваю б’юці-руціну ў 32 гады — гэта не толькі крэм для твару16

Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе3

У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў11

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну10

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць