Дзень Волі беларусы Нью-Ёрку святкавалі ў клюбе Мерыдыян 23. У праграме акрамя прывітанняў і кароткіх дакладаў былі віктарына на тэму беларускай мовы, культуры і гісторыі і конкурс, у якім з 3,5 або 8 нот патрэбна было адгадаць назву беларускай песні ці мелодыі. Пасля гэтага выступаў госць Зміцер Вайцюшкевіч і трошкі пазней да яго далучыўся Зміцер Слеповіч. Пасля канцэрту была латарэя, у якой разыгралі рэчы з беларускай сімволікай.
Каментары