Здарэнні1717

34-гадовы серыйны забойца з Гомеля прысуджаны да расстрэлу

Яшчэ адзін смяротны прысуд вынесены ў Беларусі. 19 мая Гомельскі абласны суд прысудзіў да выключнай меры пакарання — расстрэлу — жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава.

Мужчына 1982 года нараджэння абвінавачваўся адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: чч. 1, 2 арт. 166 (згвалтаванне), ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч. 1 арт. 182 (выкраданне чалавека), пп. 6, 8, 16 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю з мэтай схаваць іншае злачынства асобай, якая раней учынiла забойства), чч. 1, 2 арт. 205 (крадзеж).

Слуханне рэзананснай справы праходзіла ў закрытым рэжыме.

Вострыкаў падманным шляхам завабліваў ахвяр у свой аўтамабіль, адвозіў у гараж, гвалтаваў і забіваў. Целы жанчын ён вывозіў у лес і закопваў.

Першай ахвярай маньяка стала яго калега, 25-гадовая Алеся Панцялеева, яна была забітая ў ліпені 2014 года. Амаль праз год пры такіх жа абставінах знікла 27-гадовая Аляўціна Машурыкава. Яна таксама працавала на адным прадпрыемстве з абвінавачаным. Жанчына ў шэсць раніцы выехала на працу і знікла. Яе тэлефон быў недаступны, і муж звярнуўся ў міліцыю.

Праваахоўныя органы вызначылі аўтамабіль, на якім перасоўвалася Машурыкава. Падазраваным аказаўся судзімы за разбой і вызвалены датэрмінова 33-гадовы гамяльчук. Жанчын-калег ён прапаноўваў падвезці на працу на асабістым аўтамабілі.

У Сяргея Вострыкава ёсць жонка і трохгадовае дзіця.

Абарона прысуджанага да расстрэлу гамельчука мае намер абскардзіць рашэнне суда, паведаміў адвакат Віктар Шландыкаў.

Адвакат паведаміў журналістам, што прасіў для падабароннага 25 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ён адзначыў, што не разумее матывы забойстваў:

«Не магу зразумець, чаму гэта адбылося. Мой падабаронны на судзе проста разводзіў рукамі. У яго ўсюды станоўчыя характарыстыкі. Экспертыза прызнала яго здаровым і адэкватным. На судзе ў якасці сведкі выступіў псіхолаг, які лічыць, што мой падабаронны раскаяўся. Абвінавачванні ён прызнаў, прабачэння прасіў увесь час».

Бацька Аляўціны Машурыкавай лічыць прысуд справядлівым. «Вырадак атрымаў сваё. Больш мне сказаць няма чаго, кампенсацыі матэрыяльнай шкоды я не прасіў. Дзіця не вернеш», — сказаў ён журналістам пасля абвяшчэння прысуду.

Яе бабуля таксама лічыць, што абвінавачаны заслужыў смяротнае пакаранне: «Ён парушыў усе артыкулы, усе законы — і чалавечыя, і Божыя: не скрадзі, не забі, не пажадай чужога. Ён павінен быць расстраляны. Іншага ён не заслугоўвае».

Муж забітай таксама згодзен з прысудам. Паводле яго слоў, абвінавачаны на судзе «паводзіў сябе спакойна і адэкватна». У апошнім слове папрасіў прабачэння ў сваякоў забітых.

«За што? Вось на гэтае пытанне ён не даў адказу нікому. З маёй жонкай ён працаваў на прадпрыемстве разам чатыры гады. І калегі таксама не маглі паверыць, што ён такое здзейсніў», — сказаў муж загінулай.

Бацькі Алесі Панцялеевай ад размоваў з прэсай адмовіліся.

Гэта ўжо трэці смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі ад пачатку 2016 года. У студзені да вышэйшай меры пакарання быў прысуджаны жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі, прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю, у лютым — жыхар Мінскага раёна Сяргей Хмялеўскі, абвінавачаны ў забойстве трох чалавек.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?1

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне17

«Раней рабілі лепш?» У Мінску працуе выстава рарытэтнай радыё– і аўдыятэхнікі3

У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм1

Самалёт Зяленскага ляціць у Лондан2

«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю3

У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця5

«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі21

Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах2

У Варшаве памёр гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?1

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць