Грамадства2121

Як мінчукі ўдзельнічаюць у зборы подпісаў пад петыцыяй за бел-чырвона-белы сцяг ФОТА

19 верасня распачаўся збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

«Наша Ніва» наведала пікет, які штодня будзе знаходзіцца ў пераходзе станцыі Кастрычніцкай.

«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро «Купалаўская» ў бок крамы «Цэнтральны», і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясём подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.

Ахвотных паставіць подпіс даволі шмат, але некаторыя баяцца. Збольшага гэта студэнткі, але Зміцер тлумачыць ім, што гэта законна, і дзяўчаты пакідаюць свой подпіс. Іншая дзяўчына зазірнула ў бланк, пабачыла, што трэба пакідаць прозвішча, і сышла — праўда, пракрычала «Жыве Беларусь!»

Па гучнай сувязі папрасілі дзяжурнага міліцыянера падысці да касы, праз некаторы час з'явіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пачалі здымаць зборшчыкаў подпісаў на камеру.

Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты, піша ён, правераныя на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah

Дашкевіч прапаноўвае выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно11

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку5

«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго9

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс8

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска5

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц1

Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць