Культура1414

velcom узяўся за прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры

Новы сацыяльны праект кампаніі — Movabox.

Кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч распавядае пра буккросінг у межах праекту Movabox.

У розных кавярнях і арт-прасторах Мінска і іншых гарадоў краіны з’явяцца адмысловыя скрыні з самымі рознымі беларускамоўнымі кнігамі нашых сучаснікаў. Калі ўбачыце такі мовабокс, смела бярыце адтуль штосьці пачытаць, толькі потым не забудзьцеся вярнуць назад.

Кампанія абяцае сачыць за тым, каб боксы не пуставалі, і заклікае далучацца ўсіх ахвотных. Калі на вашых паліцах ёсць беларускамоўныя кнігі сучаснікаў, можаце пакідаць іх у боксах.

Але беларускамоўны буккросінг — толькі частка праекта.

Кампанія падрыхтавала адмысловыя мовабоксы тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай. У іх схаваны твор і розныя рэчы-сімвалы, якія скіроўваюць да яго падзей і герояў. Такім чынам ажывілі чатыры кнігі і для кожнай вырабілі па 20 мовабоксаў.

Каб запісацца ў шэрагі ахвотных іх атрымаць, трэба ўсяго толькі прайсці тэст на сайце праекта. Цяпер далі старт розыгрышу першай кнігі-бокса і праз шэсць тыдняў абяруць 20 шчасліўчыкаў, якім яны дастануцца. Пасля пачнецца розыгрыш наступнага твора.

Першы мовабокс створаны па твору Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Гэта адна з частак серыі пра падарожжы і прыгоды Пранціша Вырвіча ў жанры гістарычнага фэнтэзі.

Людміла Рублеўская.

Пісьменніца да апошняга не ведала, што апынецца ў мовабоксе. Дазналася яна толькі на прэзентацыі праекта, якая прайшла 27 кастрычніка.

«Калі вы пройдзеце тэст, у якім даведаецеся, які вы герой твора, то трэба ж будзе прачытаць, што Рублеўская напісала менавіта пра вас, пра вашага персанажа, — сказала Людміла і найперш дастала са скрыні сам твор. — А гэта што ў нас? Магічны крышталь, які можна вырошчваць. Вы нібыта патрапіце ў майстэрню Баўтрамея Лёдніка. Акрамя таго, што ён доктар, ён яшчэ і алхімік. Лёднік не толькі здабываў філасофскі камень, але таксама займаўся вырошчваннем камянёў-крышталяў. У кнізе мае героі трапляюць у Англію, дзе іх абкрадаюць, і яны думаюць, як ім здабыць грошы, якія ім проста неабходныя. Спадарожнікі прапаноўваюць Баўтрамею Лёдніку заняцца вырошчваннем каштоўных камянёў. І вось вы зможаце дома таксама гэтым заняцца».

Далей Людміла дастала мяшэчак з манеткай. І патлумачыла, у чым яго незвычайнасць.

«Калі мае героі адплываюць у Англію з Гданьска, там сустракаецца фантан Няптуна. Па звычаі, каб марское падарожжа ўдалося, трэба туды кінуць манетку. А мой Баўтрамей Лёднік дужа прагрэсіўны доктар і змагаецца з забабонамі. Ён не дае Пранцішу Вырвічу кінуць манетку. У рэшце рэшт іх карабель трапляе ў страшэнны шторм, і яны ледзьве выратоўваюцца. Вось цяпер у вас будзе такая манетка, і вы зможаце кінуць яе не толькі ў фантан Гданьска, а ў любы фантан, рэчку ці возера. Туды, куды хочаце вярнуцца», — сказала пісьменніца.

Далей яна дастала са скрынкі карту падарожжаў герояў з налепкамі, каб можна было не толькі прачытаць, дзе яны былі, але і прасачыць па карце. Пасля — рэцэпт верашчакі, стравы, якая ўвайшла ў моду ў 18 стагоддзі і якую елі героі твору. Тут жа ў скрынцы таксама адшукаўся магніцік з аднаго з гарадоў, дзе апынуліся героі. Апошнім Людміла дастала нататнік з чорнымі старонкамі і ручку.

«Гэта, канечне, самая неабходная рэч для герояў, якія жывуць у свеце алхіміі і містыкі. Нататнікаў у рамане ажно некалькі. Адзін нататнік Пранціш Вырвіч атрымаў у спадчыну ад свайго сябра, які загінуў. Канечне, Баўтрамей Лёднік таксама не можа абысціся без нататніка. Вы можаце пачаць запісваць сюды пачутыя незвычайныя містычныя гісторыі», — прапанавала Рублеўская.

Юрый Жыгамонт.

На сустрэчы выступіў таксама настаўнік праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», вядомы падарожнік Юры Жыгамонт.

«Мы ездзім па беларускіх школах, па гарадах і мястэчках. Думаем, што пяройдзем і да беларускіх вёсак. Расказваем дзецям пра беларускую літаратуру, беларускіх пісьменнікаў. Мы працуем з дзеткамі, якія ходзяць у першы, другі, трэці клас, у іх толькі пачынаюцца ўрокі ў школе па беларускай мове і літаратуры. У іх вочкі вельмі гараць, калі пачынаеш расказваць пра нашых беларускіх пісьменнікаў, пра тое, што яны пішуць. І менавіта з гэтага праекта нарадзіўся Movabox. Мы сталі натхняльнікамі гэтага праекта, і я думаю, ён гэтаксама будзе карыстацца поспехам», — выказаў спадзеў Юры.

Velcom мае надзею, што Movabox дапаможа змяніць уяўленне беларусаў пра сучасную літаратуру. Паказаць, што нашы пісьменнікі пішуць далёка не толькі пра вёску і вайну.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай6

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі14

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай6

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць