У сяле Печышчы ў Татарстане, дзе Янка Купала жыў падчас эвакуацыі ў Другую сусветную вайну, урачыста адкрылі ягоны бюст. Мерапрыемства прымеркавалі да некалькіх дат: дня нараджэння паэта, стагоддзя прысваення яму звання народнага паэта Беларусі і 50-годдзя адзінага ў Расіі музея, прысвечанага Янку Купалу, піша «Радыё Свабода».

Бюст паставілі ў будынку самога музея. Ягоны аўтар — малады расійскі скульптар Цімафей Цюрын, ураджэнец гэтага самага раёна. Ён таксама вядомы тым, што летась стварыў памятны медаль у гонар Янкі Купалы.
Праект падтрымалі беларуская амбасада ў Казані, а таксама беларускія кампаніі — «ТПК МТЗ-Татарстан» і «МАЗ-РУС».
Падчас адкрыцця бюста госці змаглі паглядзець музычна-літаратурную праграму на беларускай, рускай і татарскай мовах.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары