У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча
У Мінску мужчына разарваў пашпарт сваёй былой жонкі проста ў будынку суда, дзе разглядалася справа аб разводзе.

Фота ілюстрацыйнае
Як паведамілі ў міліцыі Фрунзенскага раёна, жанчына вырашыла пасля афіцыйнага разрыву адносін пакінуць прозвішча мужа, але той быў катэгарычна супраць.
Падчас разгляду справы мужчына выхапіў пашпарт з рук жанчыны і разарваў яго. Цяпер у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа.
Міліцыя нагадала, што за крадзеж або знішчэнне асабістых дакументаў можа пагражаць пакаранне — аж да двух гадоў пазбаўлення волі.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары