Грамадства55

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што

Жыхары розных раёнаў сталіцы кажуць, што ў горадзе вельмі дрэнна пахне. 

Скаргі на моцны смурод і пах каналізацыі паступалі з зусім розных раёнаў горада: Серабранка, Усход, Няміга, Шабаны, Зялёны Луг, раён Партызанскага праспекта.

Некаторыя гараджане ўпэўнены, што прычына смуроду ва ўгнаенні палёў вакол сталіцы. Але кажуць, што сёлета пах асабліва моцны.

У Мінскім гарадскім цэнтры эпідэміялогіі кажуць, што турбавацца няма чаго. Галоўны доктар цэнтра Рыгор Гецюк паспрабаваў растлумачыць усё надвор'ем і нейкімі лакальнымі прычынамі, але напусціў яшчэ больш туману.

@minskoblastnovosti5 Минчане жалуются, что в городе очень сильно воняет. Неприятный запах канализации стоит в разных районах города #минск #минсксейчас #шабаны #беларусьновости #новостибеларуси #минскновости #белорусы ♬ Oblivion NPC - Brandon

Вось тлумачэнне Гецюка агенцтву «Мінск-Навіны»:

«Адчуванне непрыемнага паху можна звязаць з прысутнасцю ў атмасферным паветры сумесі розных злучэнняў з крыніц, размешчаных на дадзенай мясцовасці, а таксама комплексам метэаралагічных характарыстык, рэльефам мясцовасці і іншымі фактарамі, якія ўплываюць на перанос, рассеянне і трансфармацыю хімічных злучэнняў у паветры».

Гецюк заявіў, што санстанцыя маніторыць якасць паветра, у тым ліку па дадатковых параметрах. Ён сцвярджае, што ў чэрвені-ліпені ў Мінску максімальна-разавыя канцэнтрацыі забруджваючых рэчываў адпавядалі гігіенічным нормам, то-бок былі ў межах нормы.

Каментары5

  • А можа так і трэба!
    09.07.2025
    Звычайны дзень хатаскрайнікаў: грошы заблакавалі, вакол смярдзіць, бульба скончылася, дроны падаюць.
    Непакоіцца няма пра што - ім так нармальна!
  • Zlo Shit sa
    09.07.2025
    З Лошыцы нясе. Цяпер ужо на ўвесь горад. Там старую звалку дажджамі размыла...
  • Потны
    09.07.2025
    Калі з кранаў цякло гаўно ў 20-м годзе, санітарныя службы першы дзень, а можа і два, таксама так казалі, што праблемаў няма, усё ў межах нормы. Толькі пасля аказалася інакш

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць