Грамадства

Інтэрнэт-крамы абавязалі адказваць на звароты спажыўцоў

З 11 ліпеня інтэрнэт-крамы ў Беларусі абавязаныя адказваць на звароты купцоў. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнай палітыкі і гандлю Іна Гаўрыльчык.

Здымак ілюстрацыйны

Чыноўніца адзначыла, што інтэрнэт-гандаль у краіне вельмі папулярны: на пачатак 2025 года ў Беларусі было зарэгістравана каля 31 тысячы інтэрнэт-крам — у 2,6 раза больш, чым у 2020-м.

Раней інтэрнэт-крамы не былі абавязаныя ўступаць у кантакт з купцамі — зносіны адбываліся пераважна з прадаўцом. Але цяпер правілы дыстанцыйнага гандлю змяніліся, і з 11 ліпеня інтэрнэт-крамы і гандлёвыя пляцоўкі павінны будуць абавязкова адказваць на электронныя звароты спажыўцоў.

Гаўрыльчык дадала, што часта на інтэрнэт-пляцоўках прадаўцы — не з Беларусі, і з-за гэтага ўзнікаюць праблемы з вырашэннем спрэчак. Калі пакупнік набыў тавар у такога прадаўца, а той не адказвае, спажывец мае права звярнуцца непасрэдна да інтэрнэт-пляцоўкі — напрыклад, каб вярнуць няякасны тавар або атрымаць за яго грошы назад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць