Грамадства5757

Беларускамоўная літоўка: Ваша мова неймаверна прыгожая

Агнэ Шняўкштайце-Бэйнарэне гаворыць па-беларуску досыць упэўнена, хоць і кажа, што раней размаўляла лепш. Найцяжэй даюцца націскі, даводзіцца ставіць інтуітыўна, з чым Агнэ паспяхова спраўляецца. Яе захапленне мовай пачалося гадоў пяць таму, калі адзін беларускі хлопец падарыў ёй беларускую кнігу.

Агнэ Шняўкштайце-Бэйнарэне. Фота з архіва

Упершыню Агнэ пачула беларускую мову на фольк-фестывалі ў Вільні.

«Я пасябравала з хлопцамі з фальклорнага гурту, і адзін з іх падарыў мне кнігу «Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў». У школе я вучыла рускую мову як другую замежную, таму з кірыліцай ніякіх цяжкасцяў не было. Узялася чытаць, хоць спачатку нічога не разумела. Пакрыху стала паглыбляцца усё больш і больш, і калі дачытвала, разумела амаль усё. Потым пачала чытаць «Нашу Ніву», набыла яшчэ адну беларускую кнігу — «Чароўны човен: казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета». Пасля сябры падарылі мне некалькі кніг. Трэцяй, якую я прачытала, была «Сіняя кніга беларускага алкаголіка»».

Потым сябры з Беларусі запрасілі Агнэ ў Мінск, дзе якраз праходзіла канферэнцыя па фальклоры ва Універсітэце культуры і мастацтваў.

Дзяўчына правяла ў сталіцы тры дні, таму мала што паспела ўбачыць. Уразіла яе тое, што нават ва Універсітэце культуры і мастацтваў хлопцы і дзяўчаты, што вывучаюць этнаграфію і фальклор, паміж сабой размаўляюць па-руску.

У дзяўчыны няма беларускіх каранёў, ва ўсялякім разе з таго, што ёй вядома. Але для Агнэ гэта не прычына не вучыць беларускую мову.

«Чаму не? Хтосьці вучыць грэцкую, хтосьці — партугальскую, а чаму не беларускую?» — тлумачыць дзяўчына.

Агнэ па адукацыі гісторык. Ужо чатыры гады яна працуе гідам у Мемарыяльным комплексе ў Тускуленай. Тут знаходзіцца парк спакою, дзе ў 1944—1947 гадах таемна закапалі целы зняволеных, якіх жорстка катавалі ў падвалах ўнутранай турмы літоўскага КГБ, а потым забілі. Дарэчы, у парку пахаваныя і 32 беларусы.

«Аднойчы да нас на экскурсію прыйшлі вучні віленскай беларускамоўнай гімназіі. Я запыталася ў іх настаўніцы, хто мог бы дапамагчы мне вывучыць мову? Яна падказала настаўніцу з гэтай гімназіі, і паўгода я вучылася ў яе прыватна. З таго часу прайшло ўжо тры гады, таму цяпер размаўляю не так добра, як раней», — кажа дзяўчына.

У музей, дзе працуе Агнэ, беларусы наведваюцца не часта. Зусім нядаўна дзяўчына ўпершыню прымала беларускамоўную групу.

«Я расказвала па-літоўску, а гасцям перакладалі на беларускую. А калі хтосьці задаваў нейкія пытанні, перакладчык пераказваў мне іх па-літоўску. Не прызналася, што ўсё добра разумею. Баялася, што госці папросяць размаўляць па-беларуску, а я занадта сарамлівая, каб гаварыць публічна для такой вялікай групы людзей на мове», — прызнаецца Агнэ.

Перад тым, як узяцца за беларускую мову, Агнэ вучыла латышскую. І зноўку ж пачалося ўсё з фальклору: дзяўчыне спадабаліся латышскія песні. Пэўны час Агнэ вучыла латынь, польскую і нават прускую мовы. Аднак цалкам свабодна размаўляе толькі па-літоўску і па-англійску. Рускую мову Агнэ добра разумее, але калі хоча штосьці сказаць па-руску, атрымліваецца па-беларуску.

«Аднойчы мне хтосьці сказаў, што беларуская — сярод трох еўрапейскіх моў, якія знікнуць першымі. Я падумала, што будзе вельмі шкада, калі так здарыцца. Самі беларусы чамусьці не хочуць на ёй размаўляць, і я вырашыла штосьці рабіць. Я разумею, што не магу прымусіць беларусаў размаўляць, але падумала, што, калі вывучу мову, будзе ўжо на аднаго беларускамоўнага чалавека больш, — тлумачыць Агнэ.

— Мне здаецца, усім трэба ведаць сваю родную мову. Ведаць рускую зручна, бо шмат людзей размаўляе па-руску. Але нас, літоўцаў, усяго некалькі мільёнаў, а мы ўсё ж такі размаўляем па-літоўску. У вас пакуль што жывая мова, трэба яе захаваць, бо яна надзвычай прыгожая».

Каментары57

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць