Грамадства3232

У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы

Сустрэча бацькоў, чые дзеці вучацца ў школе №36 з польскай мовай навучання, з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі адбылася 6 сакавіка. Нагодай стаў новы праект Кодэкса аб адукацыі, змены ў якім тычацца, у прыватнасці, мовы выкладання. Бацькі баяцца, што праз гэта польская мова і традыцыі будуць канчаткова выцеснены са школы, чыноўнікі апелююць да лепшых умоваў сацыялізацыі вучняў і неабходнасці здаваць экзамены на дзяржаўнай мове. Журналістаў на сустрэчу не пусцілі.

Моўнае пытанне ў польскай школе падымаецца не першы раз. У 2014 годзе яно паўстала таксама ў сувязі з меркаванымі зменамі ў Кодэксе аб адукацыі, у 2012 — калі ў школе прапанавалі ствараць рускамоўныя класы. Зараз сустрэча стала рэакцыяй уладаў на ліст супраць змен у заканадаўстве, які падпісалі 380 бацькоў.

На сустрэчу прыехала намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. Яна распавяла аб прапанаваных дапаўненнях у Кодэкс, што прадугледжваюць абавязковае выкладанне на адной з дзяржаўных моваў гісторыі і геаграфіі Беларусі, грамадазнаўства і некаторых іншых прадметаў. Пералік іх можа быць пашыраны па жаданню бацькоў. Абноўлены кодэкс таксама прадугледжвае правядзенне на адной з дзяржаўных моваў выпускных экзаменаў. Тут складанасці ў вучняў могуць узнікнуць, напрыклад, з матэматыкай — зараз яе, як і астатнія дакладныя навукі, вывучаюць па-польску.

Паводле прадстаўнічкі міністэрства, выкладанне некаторых прадметаў па-руску ці па-беларуску палепшыць умовы сацыялізацыі дзяцей у грамадстве, дазволіць ім больш паспяхова здаваць экзамены і працягваць навучанне не толькі ў Польшчы.

Бацькі апелююць да таго, што магчымасць вучыцца на дзяржаўных мовах прапануецца дзясяткамі школ горада, а для тых, хто выбраў польскамоўнае навучанне, знікне адзіная магчымасць навучання на роднай мове. Што да ведаў абедзьвюх дзяржаўных моваў, то дзеці валодаюць імі свабодна — паляпшаць няма чаго.

Таксама бацькі ўзгадвалі пра польска-беларускую дамоўленасць, паводле якой гэта школа, пабудаваная за польскія грошы, павінна выкарыстаўвацца толькі для навучання на польскай мове.

Дырэктарка школы №36 і чыноўнікі ад адукацыі рэзка адмовіліся ад каментароў. «Гэта наша ўнутранае пытанне», — сказалі яны журналістцы Hrodna.life ды загадалі пакінуць школу.

Бацькі ў лютым і сакавіку напісалі лісты з просьбай аб дапамозе да Маршалка Сенату Польшчы, Міністра замежных спраў, кіраўніка сеймавай камісіі па справах палякаў за межамі і да амбасадара ды консула Польшчы ў Мінску і Гродне. Аднак дагэтуль ніхто не адказаў на зварот бацькоў.

Змены ў кодэкса закрануць на Гродзеншчыне яшчэ тры школы нацыянальных дыяспар — польскую школу ў Ваўкавыску і дзве ў Астравецкім і Воранаўскім раёнах, дзе навучанне вядзецца па-літоўску.

Праект Кодэкса аб адукацыі быў апублікаваны ў лютым 2017 года і зараз праходзіць працэдуру грамадскага абмеркавання. Ён мае быць вынесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў да ліпеня.


Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык7

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю

У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую

Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна10

«За 30 хвілін — 30 еўра»: айцішнік са стажам 25 гадоў навучыўся класці плітку, пакуль шукае працу5

Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў»3

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі1

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык7

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць