Жаромскага і яго сяброўку Марфу Рабкову не выпусцілі з Беларусі. Памежнікі падчас пашпартнага кантролю на выездзе з краіны забралі ў іх пашпарты без тлумачэння прычын.
Пра інцыдэнт паведаміў у сваім фэйсбуку гомельскі актывіст Андрэй Стрыжак. Па яго словах, пазней маладзёнаў знялі з цягніка на станцыі Гудагай.
Гэта патлумачылі «выбарачным пашпартным кантролем».
Вадзім Жаромскі — экс-фігурант гучнай «справы графіцістаў», Марфа Рабкова праходзіла па справе аб заліцці фарбай дзвярэй Белдзяржтэлерадыёкампаніі (абвінавачванні былі знятыя).
Каментары