Нерухомасць6969

«Мы маглі б развівацца па скандынаўскім сцэнары, але са сваім адценнем». Якая архітэктура зробіць беларусаў шчаслівымі?

Архітэктар кампаніі 101dom.by Іван Амосаў лічыць, што няправільна пастаянна імкнуцца да падабенства з лофтам, скандынаўскім ды іншымі замежнымі стылямі, бо ў Беларусі ён свой, адметны. Што можна лічыць спрадвечна беларускім у архітэктуры і як нам не згубіць сябе ў жаданні адхапіць свае квадратныя метры — думкамі на гэты конт Іван падзяліўся з «НН».

Даведка «НН»: Іван Амосаў — архітэктар амаль з 15-гадовым стажам. Скончыў БНТУ, праектаваў і будаваў драўляныя дамы на Кіпры, у Францыі і Нарвегіі. Стварыў сваю вытворчасць і разам з камандай узвёў больш за 100 драўляных дамоў у Беларусі.

Іван Амосаў.

Мне не падабаецца, што нашу архітэктуру ўвесь час імкнуцца падцягнуць да нейкіх заходніх узораў, параўнаць з лофтам ці скандынаўскім стылем. Мы жывём у Беларусі, і трэба ствараць свой уласны стыль, сыходзячы з нацыянальнай гісторыі ды досведу.

Што такое традыцыйная беларуская архітэктура? Гэта сціплая прыгажосць і натуральныя матэрыялы: дрэва, чарот, цэгла. Гэта прастата. Гэта дакладна не будынкі з намаляванай вышыванкай, бо такія сімвалы — не больш, чым штамп. А дамы, якія не раздражняюць вока.

Дом у вёсцы Чышэвічы.

Круглыя бярвенні ў хатах — гэта больш расійская тэма, максімум — усходняй Беларусі. Беларусы з кругляка будавалі або хлявы, або гаспадарчыя памяшканні. Сапраўдны шляхціц ствараў сабе дом з лафету, абавязкова з апрацаванага, абчасанага.

Уявіце, што вы нарадзілі дзіцё, і думаеце, у якую калыску яго пакласці. Яна можа быць з гіпсакардону, газасілікату, бетону ці драўлянай. Якому матэрыялу даверыце спадчынніка, той і абірайце для жыцця.

Канечне, горад патрабуе іншых умоў, але калі ў вас ёсць магчымасць выехаць за яго межы — пераязджайце.

Астрашыцкі гарадок.

Сённяшнія хмарачосы, шматпавярховікі, на мой погляд, зусім не арыентаваныя на чалавека. Людзі жывуць у шкле і бетоне, гэта даволі агрэсіўнае асяроддзе, якое нікому не дадае здароўя. У свой час наша насельніцтва загналі ў хрушчоўкі, і гэты факт прамым чынам уздзейнічае на менталітэт: кіраваць чалавекам са скрынкі куды прасцей, чым тым, хто жыве на сваёй уласнай тэрыторыі. Пры гэтым кошт драўлянага дома пад ключ у Беларусі цяпер параўнальны з цаной на кватэру. Сумна, што мы ўсё жыццё адкладваем значную частку зарплаты на бункер у бетоне. За столь, падлогу і сцены ў якім заплацілі не толькі гаспадары, але і яго суседзі.

Дом у вёсцы Спорава.

Беларуская архітэктура, асабліва гэта бачна па Мінску, пачала развівацца вертыкальна. Навошта — незразумела. У нас не такая вялікая шчыльнасць насельніцтва, каб вырашаць праблему размяшчэння людзей з дапамогай хмарачосаў. Горадабудаўніцтву не дае жыцця «Вока Саўрона»: у бліжэйшыя часы ўсё будзе рабіцца не так, як таго хочам мы. Тут кіруюць і будуюць людзі, якія не маюць да Беларусі ніякага дачынення.

Я б развіваў гарады гарызантальна, як тое характэрна для нашых продкаў, пакідаючы зялёныя зоны.

Беларусы ж у добрым сэнсе чымсьці падобныя да хобітаў — уявіце, якія цікавыя забудовы можна было б стварыць, калі развіваць будаўніцтва ў падобным стылі, як тое раіў амерыканскі архітэктар-наватар Фрэнк Ллойд.

Вёска Валодзькі.

Часцяком месца важнейшае за дом. Асабняк на кальцавой будзе не такім утульным, як невялікая хатка ў файным месцы. Кожны годны беларус павінен мець кавалак уласнай зямлі, значна большы за 15 сотак, і стрэльбу. Калі б так было зараз, нам нават не патрэбна была б войска. Беларус абараняў бы сваю тэрыторыю так, што туды б не прайшлі ніякія танкі.

Хутка надыдзе час, калі беларусы да хатняга пытання будуць падыходзіць, як да выбару мабільнага тэлефона або аўто: каб дом быў экалагічным, энергазахавальным, будаваўся хутка і за даступны кошт. Зямлянка пракатвае! (смяецца).

Ратамка.

Я б хацеў, каб мы развіваліся па шведскім, фінскім ці нарвежскім сцэнарыі, але са сваім адценнем, канечне. Тая ж дранка, чарот, земляныя дахі маглі б быць нашай нацыянальнай адметнасцю, мы даўно іх выкарыстоўваем. У Беларусі пакуль шмат дрэва, але мы яго фугуем на экспарт, а самі ідзём у магазін, дзе набываем гіпсакардон, газасілікат, бітум… Са смецця будуем дамы і захламляем наваколле, губім здароўе і сваю Беларусь. Ды што казаць пра новыя дамы, калі мы і гістарычныя каштоўнасці не ў стане захаваць.

Я заўсёды падыходжу да пытання нейкіх змен так: пачні з сябе.

Я — беларус, нарадзіўся тут, быў сфармаваны і хачу прапаноўваць людзям наша, айчыннае. Крута, што ў нас з’яўляецца ўсё больш кампаній з падобнай філасофіяй: архітэктурныя студыі «Зробім», «3316», «Level 80»… Фарміруецца касцяк людзей з густам — і такім чынам нешта рухаецца. Мы вельмі адстаём у шмат якіх рэчах, аднак я не раздзяляю поўны песімізм: калі беларусаў не заціскаць і даць свабоду, яны вельмі хутка адновяцца, бо нашы людзі вельмі таленавітыя.

Чытайце таксама: Баярына разбірае нацыянальную архітэктуру: Палац Незалежнасці мог бы выглядаць як ідэальная шкляная бульбіна

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць