Амерыканскае камандаванне, якое плануе парадак вываду войскаў з Сірыі, рыхтуе рэкамендацыі для Белага дома, згодна з якімі сірыйскія курды змогуць атрымаць узбраенне сіл ЗША. Пра гэта паведамілі Reuters чатыры неназваныя амерыканскія чыноўнікі.
Па словах іншых трох суразмоўцаў, намер пакінуць зброю курдам з'яўляецца часткай плана па вываду амерыканскага кантынгенту з Сірыі. План дзеянняў будзе прадстаўлены прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ў найбліжэйшыя дні.
Калі Белы дом усё ж такі дазволіць Пентагону пакінуць курдам зброю, гэта выкліча гнеў з боку Турцыі. Раней кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу падкрэсліваў, што вывад войскаў ЗША з Сірыі не павінен дапамагчы «звязанай з тэрарыстамі ППК [Працоўная партыя Курдыстана]» [ўзброенае крыло Саюза дэмакратычных сіл, СДС, арганізацыя сірыйскіх курдаў].
Трамп абвясціў пра вывад войскаў з Сірыі ў канцы снежня. Пасля гэтага Анкара пачала планаваць правядзенне ваеннай аперацыі ў Сірыі супраць курдаў і баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Каментары