Грамадства66

«Усе праблемы з СБУ ў мяне былі звязаныя з царквой». Павал Карназыцкі пра дэпартацыю з Украіны

Павал Карназыцкі, якога Служба бясьпекі Ўкраіны дэпартавала ў Беларусь за распаўсюджваньне антыўкраінскай прапаганды на ўкраінскай тэрыторыі, ужо ў Менску.

Паўлу Карназыцкаму 43 гады, ён скончыў БДУ, актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 1990-х, быў лідарам моладзевай арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Пасля прызнаўся, што быў завербаваны КДБ і працаваў на спецслужбы пад псеўданімам «Ралан». Ад канца 1990-х жыў ва Украіне, дзе заснаваў інфармацыйны партал glavnovosti.com. Зь ім пагутарыў карэспандэнт Свабоды.

«Для беларускага боку гэта было дзіўна»

— Як вас перадалі беларускаму боку і як вы дабраліся да Менску?

— Мяне проста пасадзілі ў аўтобус, які ішоў у бок Беларусі, уткнулі ў рукі рашэньне СБУ, маўляў, беларускі бок разьбірайся. Для беларускага боку гэта было дзіўна. Калі ўкраінская СБУ выштурхнула мяне празь мяжу, беларуская мытня дапамагла мне даехаць да Гомля, а ў Гомлі я сеў на цягнік Кіеў — Менск.

— Як вас затрымалі ва Ўкраіне, ці прасілі вы адваката?

— Я вяртаўся са шпацыру, выгульваў сабаку. Да мяне пад’ехалі на машыне чацьвёра супрацоўнікаў СБУ. Яны дазволілі мне давесьці сабаку дадому, і я зь імі паехаў. У мяне забралі тэлефон, які аддалі толькі на мяжы. Вазілі па Кіеве, пасьля зачыталі мне рашэньне аб выдварэньні і адвезьлі на мяжу.

Я прасіў аб адвакату, але мне яго ніхто не прадставіў. Мне не далі патэлефанаваць. Рашэньне СБУ было падпісана 4 кастрычніка, і я ня ведаю, навошта яны спрабавалі зрабіць допыт. Такім чынам СБУ спрабуе паказаць, што ўсе, хто заклікае да міру, экстрэмісты.

«Вышынскага я бачыў толькі падчас прэсавых канфэрэнцый»

— Вас выклікалі на допыт у СБУ? Па якой справе?

— Да гэтага мяне выклікалі сьведкам па справе Кірыла Вышынскага. Да гэтай справы я ня маю дачыненьня. І Вышынскага я бачыў толькі падчас прэсавых канфэрэнцый. Вышынскі — рэдактар РИА-Новости Украина, які ўтрымліваецца ва ўкраінскім СІЗА, ён арыштаваны незаконна. Я ўдзельнічаў у прэс-канфэрэнцыях у ягоным інфармагенцтве, і ўсё.

Я нэгатыўна стаўлюся да ўсіх затрыманьняў журналістаў. Бо калі ва Ўкраіне выпускаюць пад заклад людзей, якія нанесьлі вялізную шкоду бюджэту, а журналістаў без суду і сьледзтва працягваюць трымаць пад вартай за тое, што яны нешта сказалі, гэта цягне на брэжнеўскія часы. На Сталіна яны яшчэ ня цягнуць.

Тое, што яны спрабуюць запалохаць усіх, хто думае інакш, чым прадстаўнікі ўлады, — гэта проста прамы шлях да дыктатуры.

«Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў я пляную вярнуцца ва Ўкраіну»

— Ці будзеце вы абскарджваць рашэньне СБУ?

— Адвакат ва Ўкраіне абскардзіць гэтае рашэньне. Але баюся, што да прэзыдэнцкіх выбараў у мяне не атрымаецца вярнуцца ва Ўкраіну. Я туды магу прыехаць пераможцам толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў я пляную вярнуцца ва Ўкраіну.

— А чаму вас дэпартавалі менавіта цяпер, калі пачалася выбарчая кампанія ва Ўкраіне?

— Мяне дэпартавалі ў сувязі з тым, што пачалося масавае цкаваньне Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, а я выступаў за права вернікам маліцца са сваім статутам, як яны хочуць. І ўсе праблемы з СБУ ў мяне якраз былі зьвязаныя з царквой. Інтэрвію ўладыкі Паўла, з прычыны якога ў яго правялі ператрус, было дадзена мне.

Ён нічога такога не сказаў, але на яго завялі справу і наладзілі вобшук. Справу завялі ў той жа дзень, калі мяне дапытвалі нібыта па справе Вышынскага.

Яны хацелі выкарыстаць мяне, ня ведаю ў якой якасьці, супраць уладыкі Паўла. Але калі ў іх нічога не атрымалася, яны мне такім чынам адпомсьцілі, арганізаваўшы мне дэпартацыю.

— Як вы ставіцеся да таго, што ўкраінская царква будзе аўтакефальнай?

— Я нэгатыўна стаўлюся да таго, што дзяржава ўмешваецца ў выбар веры. Кожны чалавек мае права сам вырашаць, як яму маліцца. Дзяржава ня мае права навязваць, як, каму і з кім маліцца.

— Вы ва Ўкраіне жылі нелегальна?

— Я проста жыў, не афармляючы ніякіх дакумэнтаў.

«Калі б быў доказ супрацоўніцтва з Расеяй, мяне накіравалі б да Вышынскага»

— Вас вінавацяць у тым, што вы працавалі на Расею, што былі праплачаным Расеяй прапагандыстам?

— Калі б быў хаця б адзін доказ майго супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй, мяне б не дэпартавалі, а накіравалі б да Вышынскага. Мяркуючы па тым, што ніякіх доказаў не было, мяне проста дэпартавалі з краіны. Я ніколі не працаваў на Расею, і адносіны да Расеі ў мяне — як да суседняй дзяржавы.

— А як вы ставіцеся да акупацыі Расеяй Крыму?

— Ніяк. Я не здаваў Крым, адрозна ад украінскай улады. Калі Ўкраіна будзе дзейнічаць не такімі дурнымі мэтадамі, а стане моцнай дзяржавай, яна зможа вярнуць ня толькі Крым, але яшчэ і Кубань. Але пакуль ва ўладзе вось гэтыя ідыёты, я баюся, што яны страцяць і Кіеўскую вобласьць.

«Кантактаваць з ДНР-ЛНР я ніколі не спрабаваў»

— Вас вінавацяць, што вы публікавалі антыўкраінскія матэрыялы на мэдыярэсурсах, падкантрольных тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР». Вы маеце кантакты з ДНР-ЛНР?

— Ніводнага антыўкраінскага матэрыялу, які я нібыта публікаваў, не было прад’яўлена. А што некаторыя мае матэрыялы былі перадрукаваныя рознымі рэсурсамі, я за гэта не адказваю.

Гэтыя матэрыялы былі апублікаваныя на канкрэтных украінскіх сайтах, на некаторых расейскіх, расейскай службе Радыё Свабода, «Эхо Москвы», а таксама на рэсурсе «Главновости». На іншых сайтах я не публікаваўся.

Кантактаваць з ДНР-ЛНР я ніколі не спрабаваў. Як толькі мне нехта спрабаваў навязаць такі кантакт, я адразу вызначаў яго як ідыёта і правакатара і адпраўляў у бан.

— А што да прысутнасьці Расеі на Данбасе?

— Вы спачатку дакажыце гэтую прысутнасьць. Украінскі МЗС не абвясьціў вайны агрэсару. А значыць, не прызнае прысутнасьці замежных войскаў на тэрыторыі Ўкраіны.

«Яны вам раскажуць, які я падонак і сволач»

— Што вы будзеце рабіць далей у Беларусі?

— Я буду далей кіраваць парталам «Главновости». Гэта, канечне, больш складана з-за мяжы. Але, магчыма, будзе больш магчымасьцяў. Буду рабіць тое, што і рабіў. Магчыма, буду пісаць матэрыялы для нейкіх СМІ. Я пакуль ня вырашыў, бо ўчора раніцай я плянаваў усяго толькі выгуляць сабаку.

— У Беларусі ў 1998 годзе вы ўзначальвалі моладзевую арганізацыю Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Пасьля сыходу з арганізацыі прызналіся, што былі завэрбаваны КДБ і працавалі на спэцслужбы пад псэўданімам «Ралан». Як вы ставіцеся да абвінавачаньняў у супрацы са спэцслужбамі?

— Пра гэта ўжо вельмі многа было напісана. Я тады ўсё патлумачыў. Паглядзіце ў інтэрнэце, там столькі гадасьцяў. Не хачу гэта камэнтаваць. Можаце зьвярнуцца да Знаўца ці Марцэлева. Яны вам раскажуць, які я падонак і сволач.

Каментары6

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →