• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 1 з 13
07.11.2019 / 12:54

«Шукаем аднаго чалавека дагэтуль, але не ведаю, ці знойдзем»: як сын вялікага беларускага фатографа вярнуў памяць аб ім 7

Фатограф Сяргей Брушко памёр 42-гадовым ад рэдкай хваробы Рэйно. Яго творчы росквіт прыпаў на эпоху, калі савецкая імперыя рухнула, а Беларусь здабыла незалежнасць. А Брушко дакументаваў жыццё простага чалавека ў эпоху перамен. Сын Сяргея таксама стаў фатографам і разабраў архіў бацькі. Гэта стала справай жыцця. «Нават думкі не дапускаў, каб выехаць з Беларусі», — кажа ён.

31 кастрычніка ў мінскай прасторы «ZALA#2» ў Палацы мастацтваў адкрылася фотавыстава «Змена» легенды беларускай фотажурналістыкі Сяргея Брушко. Ён памёр 19 год таму, пакінуўшы пасля сябе ўнікальны архіў фатаграфічных сведчанняў пераломнай эпохі для Беларусі — Перабудовы і пачатку Незалежнасці нашай краіны. Яго сын Зміцер — куратар выставы — ўвесь гэты час захоўваў, разбіраў, сістэматызаваў бацькаву спадчыну і чакаў, пакуль яна стане патрэбнай не толькі яму.

Два гады таму Зміцер Брушко вырашыў выдаць частку бацькоўскага архіва ў фармаце фотакнігі. Доўга выношваў ідэю, думаў як падаць матэрыял і як да яго падысці, паўтара года адбіраў ды кампанаваў здымкі ў кнізе і шукаў подпісы да іх у падшыўках «Чырвонай змены» — газеты, дзе працаваў яго бацька ў бурную эпоху галоснасці, з 1988 па 1993 год.

Першапачаткова спонсара на выданне фотаальбома альбо выдавецтва, гатовага ўкласціся ў выпуск кнігі, не знайшлося, наадварот, часцей за ўсё Зміцер сутыкаўся з непаразуменнем: каму ў ХХІ стагоддзі патрэбныя кніжкі, ды яшчэ з фотаздымкамі? Тады ён паглядзеў у бок краўдфандынгу, і аказалася, што друкаваныя выданні і фотакнігі па-ранейшаму цікавяць людзей.

— На платформе Ulej.by нам удалося сабраць 29 680 рублёў на выданне больш за 500 асобнікаў кнігі «Змена», а галоўны лот сышоў амбасадзе ЗША ў Беларусі. Калі я ўбачыў усю суму, неабходную для выдання кнігі, то было такое адчуванне … Як гэта растлумачыць?! Калі ты робіш праект, у які амаль ніхто не верыць, і раптам усё атрымліваецца і атрымліваецца добра - гэта казка. А мы, беларусы, як вядома, любім казкі.

— Як думаеце, чаму сфарміраваўся запыт менавіта на гэтую тэму, чаму менавіта гэты перыяд зноў актуалізаваўся? І чаму менавіта цяпер?

— Таму што аб гэтым часе далёка не ўсё сказана. Мне здаецца, што рэжысёр Дар'я Жук зрабіла фільм «Хрусталь» па той жа прычыне. Гістарычная памяць кароткая, мы нічога не захоўваем і жывём нібыта толькі ў цяперашнім часе. Вобразна кажучы: абнаўляем нашы ўяўленні пра сябе, як камера відэафіксацыі — кожныя 24 гадзіны, а старая інфармацыя, калі яна не патрэбная, сціраецца. Я думаю, што памяць аб Перабудове і развале Саюза важная для нас, як для грамадзян незалежнай дзяржавы, бо гэта — zero point, тое, з чаго мы пачалі сваю гісторыю.

— Фотакніга называецца «Змена». Зразумела, што назва адсылае да «Чырвонай змены», у якой працаваў Сяргей Брушко. А пра што яшчэ гэтая назва?

— Назва газеты, пераход, працоўная змена і ўвогуле змены. Гэта эпоха пераменаў, тэктанічны разлом ў часе. Але галоўнае, змена — гэта перыяд, калі адна дзяржава знікла і з'явілася іншая. Гэта важны момант не толькі з пункту гледжання фатаграфіі, але і з пункту гледжання гісторыі Беларусі, ды і ў цэлым для еўрапейскай гісторыі. Здаецца, што з'яўленне незалежнай краіны ў 1991 годзе адбылося амаль выпадкова і нечакана для нас саміх. Так, вядома, беларусы змагаліся за сваю незалежнасць і ў 18 стагоддзі, і ў 19-ым, і ў 20-м, але беспаспяхова танулі ў крыві. Тут жа ў адзін момант падпісалі паперы і — бац! — незалежныя. Але далей з'явіліся новыя пытанні: ад каго гэтая незалежнасць, для чаго і як гэта адбылося?

І вось «Змена» якраз гэта паказвае і расказвае, як ў гэты перыяд выклікаў жылі звычайныя людзі. Хараство фотакнігі ў тым, што нават просты чалавек, які нічога не разумее ні ў фатаграфіі, ні ў мастацтве, ні ў гісторыі, зможа знайсці ў ёй штосьці чапляючае. «О, я памятаю гэты час! Вось за такімі бутэлькамі малака я стаяў у чарзе дзьве гадзіны і змёрз да чорцікаў». Мне здаецца, што нават калі адзін такі фотаздымак можа выклікаць рэфлексію, калі пачынаецца дыялог чалавека з самім сабой, то гэта ўсё ўжо недарма, гэта праца над гістарычнай памяццю.

— Скажыце, што вымушае вас столькі год безупынна займацца бацькавым архівам?

- Пасля смерці таты ў мяне склалася дакладнае адчуванне, што за яго ўжо ніхто не «заступіцца», а сам ён ужо за сябе пастаяць не зможа, так што гэта павінен зрабіць я. У мяне ёсць мастацкая адукацыя, я бачыў яго архіў і разумеў яго важнасць: што гэта не проста здымкі «фатографа-няўдачніка», як пісалі дзесьці на форумах, а значная рэч для культуры і гісторыі Беларусі. Дакументальныя сведчанні цэлай эпохі, якая сышла беззваротна. Ён здымаў мітынгі, чэргі, наступствы аварыі на ЧАЭС — усё, з чым давялося сутыкнуцца людзям.

— Але пры гэтым многія яго здымкі маюць нейкі паэтычны характар, што робіць Сяргея Брушко сапраўдным фотамастаком. Ці плануеце вы заняцца гэтай «мастацкай» часткай яго спадчыны?

— Эпоха Пераменаў была вельмі фотагенічнай і мастацкай. Бацька быў рамантыкам, тонка адчувальным чалавекам, але даволі замкнёным і ўтойлівым. Бывала, што ў яго ўнутры ўсё гарэла ад таго, што адбываецца, а з выгляду ён заставаўся халодным, разумным і прагматычным рэпартажным фатографам. Але калі прыгледзецца — нават у яго «газетных» здымках праступае паэзія і гуманістычнае стаўленне да герояў. Ад некаторых работ літаральна рвецца душа.

Што тычыцца публікацыі гэтай нерэпартажнай часткі яго творчасці — ўсё ўпіраецца ў фінансавы бок пытання. Думаю, спачатку творчасць Сяргея Брушко трэба зафіксаваць у гісторыі беларускай фатаграфіі (што мы з камандай і зрабілі выпусціўшы альбом «Змена»), а затым можна будзе падумаць і пра яе.

— Якімі былі вашы першыя ўспаміны пра бацьку і яго працы?

— Тата пачынаў працаваць у якасці фотакарэспандэнта ў Салігорску, у газеце «Калійшчык Салігоршчыны». Я быў зусім маленькім, але вельмі добра памятаю атмасферу ў фоталабараторыі — пахі тытуню і хімічных рэактываў пад акампанемент песень Высоцкага ў касетных запісах. Калі я вучыўся ў 2-3 класе, бацька ўпершыню ўзяў мяне з сабой на здымкі. Мы кудысьці доўга ішлі, а потым апынуліся ў натоўпе людзей са сцягамі, транспарантамі — на адным з іх было напісана: «Сталін — кат!». Працэсам кіраваў нейкі лысаваты крыклівы дзядзька. Пасталеўшы, я зразумеў, што гэты дзядзька — Зянон Пазьняк, а людзі ішлі ў Курапаты.

— Вы збіраліся стаць мастаком і паступаць у мастацкі каледж імя А. К. Глебава, але ў выніку пайшлі па слядах бацькі — працуеце фотакарэспандэнтам. Наколькі гэта быў самастойны выбар?

— Я атрымаў дыплом мастацкай школы і хацеў працягваць адукацыю ў гэтай галіне. Але аднойчы бацька раскрыў даведнік для паступаючых, ткнуў пальцам і сказаў, што вучыцца мне трэба ісці ў каледж на фатографа.

У прафесіі мастацкая адукацыя вельмі дапамагае, таму што ў фатаграфіі, вядома, іншы інструментарый, але такія ж базавыя правілы, як у выяўленчым мастацтве, галоўнае — свядома падыходзіць да яго выбару.

— Якія галоўныя бацькавы ўрокі ў фатаграфіі вы засвоілі?

— Сапраўдная вучоба пачалася ў 16 год. Бацька купіў мне фотаапарат і два аб'ектывы — ужо не Зеніт, а Nikоn. Вучоба ў бацькі была жорсткая, вядома. На жаль, тады я не разумеў, што яна так хутка скончыцца. А тата гэта ведаў, таму стараўся як мага больш ўкласці ў мяне. Разборы маіх фатаграфій адбываліся на высокіх танах і без сарамлівасці ў выразах. Гэта, вядома, не пра тэхнічныя моманты, не пра праяўку плёнкі, не пра кантраст, зярністасць, рэзкасць — гэта мне было растлумачана даўно. Ён больш казаў пра тое, што я прынёс у рэдакцыю і як зняў. У тыя часы фатографы рэспубліканскіх газет працавалі на адным паверсе ў Доме прэсы, і ўсе калегі чулі, як тата вельмі гучна і рэзка тлумачыў мне, што «не павінна бл *** быць гэтая елачка за чалавекам» на фатаграфіі. Гэта чулі ўсе, вядома, і потым толькі пад'ялдыквалі: «Ну як урокі, Дзіма?». Але гэтая жорсткасць, патрабавальнасць да сябе мне перадалася ад бацькі і думаю, што гэта важная якасць у прафесіі.

Зміцер Брушко. Фота: Святаслаў Зоркі, kp.by

Калі бацькі не стала, то вучыцца прыйшлося самому, і вучыцца «не на коціках», а па-сур'ёзнаму, на памылках, набіваючы гузы. Таму што проста атрымаць дыплом фатографа — гэта адна справа, а стаць фатографам — зусім іншае. Думаю, што менавіта «стаў» фатографам я ў дзень пахавання бацькі, калі да мяне падышоў яго сябар, паклаў руку на плячо і сказаў: «Дзіма, нікому гэты архіў ня патрэбен акрамя цябе». Тады ж я і зразумеў, што бацькоўскі архіў сапраўды проста знікне, калі я за яго не вазьмуся.

— У вас ёсць любімы здымак з бацькоўскага архіва? 

— Ёсць адзін момант: за гады працы з бацькоўскімі фатаграфіямі я так шмат разоў іх бачыў, што цяпер, калі знаходжу новую фатаграфію, то яна адразу ж становіцца для мяне самай-самай. Але з тых, што даўно ў архіве, я б вылучыў здымак працоўных у вагоне. Здаецца яны едуць на торфабрыкетны завод. З вокнаў на людзей падае такое рэмбрантаўскае святло і вакол усё ў лёгкай смузе; мяне проста заварожвае малюнак святлаценем і як ён падкрэслівае тыпажы позняй савецкай эпохі.

А з фотаальбома «Змена» я б назваў фатаграфію, зробленую бацькам у дзіцячай анкалагічнай бальніцы. На сцяну дзіця павесіў выразанага з кардонкі Чака Норыса побач з Ісусам. На выставе яе няма, але ў экспазіцыі ёсць дзіўная фатаграфія з дзіцячага прыёмніка-размеркавальніка. 13-гадовы падлетак піша арыфметычнае ўраўненне на дошцы. Яго левая рука забітая татуіроўкамі. Вось гэтыя рэчы — наколка і школьная дошка стварае адчуванне непрымірымай супярэчнасці і кантрасту. Мне здаецца, гэта таксама яскравы след той эпохі: дуальнасць таго савецкага жыцця і новага часу, мы жылі ў адным, вучыліся іншаму, а што выйшла з нас — пакуль невядома.

— Увесь гэты час ці не думалі вы больш пра свае асабістыя планы на жыццё і што архіў жа нікуды не дзенецца, што вы ім заўсёды паспееце заняцца?

— Не, я так не думаў. Дзядуля памёр, калі мне было 17, затым у 19 — не стала бацькі. Бабуля засталася адна, у Салігорску — маці з сястрой-інвалідам, дапамогі не было адкуль чакаць і адступаць не было куды. Нават думкі не дапускаў аб тым, каб павучыцца далей ці з'ехаць з Беларусі.

Пра лёс архіва я тады ж вырашыў: ведаў, якога ён памеру і разумеў, што кідаць яго цяпер нельга. Таму што калі б я яго кінуў, напрыклад, у хлеў, то ён проста быў бы згублены. У мяне быў досвед працы з плёнкамі і негатывамі, я ведаў, як важна захоўваць іх тэхнічна правільна, інакш можна адразу ўсё выкінуць — сапсуюцца. Да таго ж з архівам трэба пастаянна працаваць: збіраць інфармацыю, шукаць подпісы да фатаграфій і плёнак, чытаць тэксты па гісторыі. Гэта не такі просты працэс, як можа падацца на першы погляд: падчас працы над альбомам «Змена» я шэсць тыдняў правёў у Нацыянальнай бібліятэцы, займаючыся толькі пошукамі подпісаў да фатаграфій з газеты «Чырвоная змена». А архіў бацькі значна шырэйшы. 

— На выставе ў ZALА#2 прадстаўлены не толькі здымкі з альбома. Якія яшчэ?

— Я б сказаў, што 70% выставы — фатаграфіі з альбома «Змена» і 30% новага матэрыялу. Выстава працягвае тэму, сфакусаваную ў фотаальбоме, проста ў больш канцэнтраванай форме. Я дадаў асаблівыя і важныя здымкі, напрыклад, фатаграфію з першых выбараў у 1994 годзе і прыезд Клінтана ў Беларусь. Гэта знакавыя фатаграфіі якія раскрываюць тэму нараджэння і пераходу.

— Зараз зноў актуалізавалася тэма Чарнобыля, відавочна пасля такога гучнага поспеху амерыканскага серыяла. Ваш бацька быў адным з першых, хто пачаў ездзіць у Чарнобыльскую зону пасля аварыі і здымаць, пры гэтым увесь час туды вяртаўся. Чаму яго так цікавіла гэтая тэма?

— Ён не быў першым, хто пачаў туды ездзіць. Напрыклад, фатограф Сяргей Плыткевіч здымаў працэс эвакуацыі літаральна ў першыя дні пасля аварыі. Бацька ж пачаў туды ездзіць толькі напрыканцы 1980-х. Але ў яго быў іншы падыход. У Чарнобыльскай трагедыі яго цікавіла тэма адзіноты: ён фатаграфаваў самасёлаў, якія вярталіся дадому, нягледзячы на ​​радыяцыю, таму што хацелі жыць на сваёй зямлі, на Радзіме.

У альбоме «Змена» і на выставе ёсць фатаграфія дзе цалуюцца двое ўжо немаладых мужчын. У гэтым здымку такая вялікая моц і столькі эмоцыяў! Што павінна адбыцца, каб двое беларусаў (а мы людзі, мне здаецца, досыць скупыя на эмоцыі) пацалаваліся? Гэта развітанне. Яны разумеюць, што ніколі больш не ўбачацца.

Пазней з'явіўся беларуска-швейцарскі праект — фотакніга пра Чарнобыль «У пошуках Беларусі. Год дванаццаты пасля Чарнобыля». Спачатку швейцарцы выйшлі не на бацьку — хацелі запрасіць іншага фатографа, але той адмовіўся, а бацька ўзяўся. Ён разумеў, што прыходзіць час, калі трэба зрабіць нешта вялікае, напрыклад, фотакнігу, але гэта быў вельмі складаны і доўгі працэс. Ён доўга збіраў інфармацыю, а гэта тады было зусім няпроста — без інтэрнэта і скайпа, а потым трэба ж было знайсці ў рэдакцыі вольнага кіроўцу, каб ён адвёз цябе ў Чарнобыль, пры гэтым кіроўца не вельмі-та хоча туды ехаць. Працавыдаткі ўсіх гэтых камандзіровак былі велізарнымі, таму гэтыя здымкі зараз каштоўныя, а не толькі таму, што ён адзін з першых гэтую тэму пачаў вывучаць. Ён хварэў ёй шчыра і здымаў цалкам аддаючыся справе.

— У кнізе і на выставе шмат здымкаў гістарычных, масавых падзей: забастоўка салігорскіх шахцёраў, шэсце 7 лістапада, мітынгі, але і шмат партрэтаў простых людзей у тыповых для іх сітуацыях. Спрабавалі калі-небудзь шукаць герояў здымкаў таго часу?

— Так, шукаем аднаго чалавека дагэтуль, але не ведаю ці знойдзем. У фотаальбоме «Змена» ёсць фатаграфія бацькі-адзіночкі. Ён сядзіць з пяццю дзецьмі ў запарожцы. Я ведаю, што ён былы супрацоўнік міліцыі і нават ведаю ў якім РАУС працаваў у 1992 годзе, але знайсці яго праз МУС не атрымалася. Не пайшлі на сустрэчу нашаму з журналістам запыту аб пошуку яго кантактаў. Вельмі шкада, было б цікава даведацца, што здарылася з сям'ёй за 27 гадоў.

— На адкрыццё «Змены» прыйшло шмат людзей, альбом таксама стаў паспяховым праектам на краўдфандынгу. Ці змянілася ваша меркаванне, што бацькавы фатаграфіі нікому не патрэбны, акрамя вас?

— Мне здаецца нам з камандай атрымалася актуалізаваць імя бацькі, праліць святло на яго творчасць, якое інакш бы сцерлася з памяці. Я заходжу ў  ZALА#2 і бачу наведвальнікаў, якія жыва абмяркоўваюць убачанае: старэйшыя аддаюцца настальгіі, равеснікі незалежнасці і падлеткі, магчыма, упершыню бачаць, як выглядала маладосць іх бацькоў. Мне здаецца, што цікавасць да эпохі і да бацькавых прац ёсць.

— Што плануеце рабіць далей?

— Падумаю пра дзень сённяшні. Па-першае, прывяду ў парадак усе свае справы, таму што за два гады працы над альбомам сабралася маса бытавых праблем, па-другое, трэба самому больш здымаць, а па-трэцяе … вось калі ўсё будзе добра, тады падумаю пра другую кніжку. У 2021 годзе споўніцца 30 год з абвяшчэння Незалежнасьці, можа удасца зрабіць вялікую выставу творчасці бацькі, пакуль не ведаю.

Даведка:

Сяргей Брушко нарадзіўся 28 траўня 1958 года ў пасёлку Гарадзея. Адзін з самых вядомых беларускіх фатографаў, імя якога крытыкі ставяць у адзін шэраг з Анры Карцье-Брэсонам. Удзельнік беларуска-швейцарскага выставачна-выдавецкага праекту «У пошуках Беларусі. Год дванаццаты пасля Чарнобыля» (сумесна са швейцарскім фатографам Хуга Егі, Hugo Jaeggi) (1998 г.). Удзельнік выстаў у Германіі, Швейцарыі, Беларусі і Ірландыі. Працаваў у газетах: «Калійшчык Салігоршчыны», «Чырвоная Змена», «Народная газета».

Памёр у 2000 году ад рэдкай хваробы Рэйно.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Дар'я Шакуля. Фотаздымкі з архіву Сяргея Брушко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Лідар гурта «Relikt»: Трэба прыбіраць з рэчаіснасці ілюзію, што беларусы ўсе коцікі-коцікі
Пікнікі, канцэрты, стэндап і 28 гарадоў. Распавядаем, што будзе на Днях беларускай культуры за мяжой 1
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу перамен
Заблакавалі доступ да двух сайтаў з дапамогай палітвязням
У чэрвені па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек
Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 
«Твая матулька не дазволіць адабраць тваё жыццё» — флэшмоб супраць вайны ва Украіне ФОТЫ
Еўракамісія занялася пытаннем перадачы расійскіх актываў на аднаўленне Украіны
У судзе над Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак на тыдзень
Усяго патроху
У Смалявіцкім раёне саспеў кавун вагой 17,5 кг
Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 1
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Спорт
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Здарэнні
Жывадзёру, які запхнуў жывога лебедзя ў багажнік, прысудзілі 480 рублёў штрафу
Работнік трэнажорнай залы скраў гантэлі і здаў на металалом, а ўладальнік збіў яго
59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Што вядома 1
На Лагойшчыне мужчына моцна абгарэў, адпачываючы каля ракі
Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска
У Бабруйскім раёне дзіця патрапіла пад трактарную касілку
З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды
Карысная інфа
З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне 1
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Здароўе
Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам, і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў 1
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА
Расійскі рубель сёння патаннеў адразу на 38 капеек
Японія ўвяла экспартныя санкцыі супраць 25 беларускіх арганізацый
Меркаванні
«Гэтая вайна не можа скончыцца нармальным чынам, таму што мэта гэтай вайны — вайна»
«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму 6
Гісторыя
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Культура
Лідар гурта «Relikt»: Трэба прыбіраць з рэчаіснасці ілюзію, што беларусы ўсе коцікі-коцікі
Пікнікі, канцэрты, стэндап і 28 гарадоў. Распавядаем, што будзе на Днях беларускай культуры за мяжой 1
«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў? 1
«У гасцёўні пад сталом мы сабе зрабілі дом». Новы мультверш Андрэя Скурко
Уладзімір Някляеў. Перад апошняй сусветнай вайною. Верш 3
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна 2
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Еўракамісія занялася пытаннем перадачы расійскіх актываў на аднаўленне Украіны
Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 
35 краін заклікалі пастрожыць спартыўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі
Расія выручыла 24 мільярды даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі
Пуцін падтрымаў прэзідэнта Узбекістана ў жорсткім задушэнні пратэстаў у Каракалпакстане 3
Барэль: ЕС не будзе ваяваць з Расіяй
НАТА не плануе размяшчаць на тэрыторыі Швецыі і Фінляндыі ваенныя базы
Галоўнае
З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу перамен
Распавядаем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне
У чэрвені па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек
«Твая матулька не дазволіць адабраць тваё жыццё» — флэшмоб супраць вайны ва Украіне ФОТЫ
Еўракамісія занялася пытаннем перадачы расійскіх актываў на аднаўленне Украіны
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА
Усяго патроху
Параўналі цэны на базары на выхадных і ў будні
У баі пад Лісічанскам, імаверна, загінула некалькі беларусаў, два трапілі ў палон
Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка? 4
Фота / Відэа
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 30
Маеце вакансію? Румас вярнуўся з Расіі і шукае працу ў Мінску 6
Апытанка
Самае чытанае
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка? 4
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 30
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 3
Самае лайканае
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 46
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
Дзмітрый Яраш заклікаў Украіну дапамагчы беларусам стварыць сваё войска і вызваліць Беларусь 9
Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА 3
Гарачыя тэмы
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 3
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 1
«Казалі, каб я вяртаўся дадому». Былога басіста The Toobes збілі ў Варшаве 17
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 14
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх