Здароўе

У ЗША стварылі прэпарат, які спросціць вывад камянёў з нырак

Малекулярныя біёлагі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) адкрылі камбінацыю з двух ужо існуючых лекаў, якая расслабляе сценкі мачаточнікаў і робіць вывад камянёў з нырак менш балючай працэдурай для пацыента. Вынікі іх першых доследаў апублікаваныя ў навуковым часопісе Nature Biomedical Engineering, піша tass.ru.

«Калі паглядзець на тое, як дактары сёння змагаюцца з камянямі ў нырках, мала што памянялася з 1890 года.

Акрамя таго, ёсць маса сведчанняў, што ўсе існуючыя лекі на самой справе не працуюць. Таму нас асабліва натхняе тое, што наша адкрыццё дапаможа велізарнаму ліку людзей «, - пракаментаваў адзін з аўтараў даследавання, біёлаг з MIT Крыстафер Лі.

Як лічаць медыкі, камяні ў нырках з'яўляюцца пасля таго, як у абмене рэчываў чалавека ўзнікаюць сур'ёзныя парушэнні, з-за якіх у мачавыводных шляхах фармуюцца і назапашваюцца солі мачавой, шчаўевай або фосфарных кіслот. Калі іх крышталікі адносна невялікія, яны выводзяцца з арганізма разам з мачой, а буйнейшыя структуры блакуюць мачаточнік і выклікаюць моцны боль і запаленні.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў медыкі выпісваюць пацыентам з камянямі ў нырках лекі з разраду альфа-адрэнаблакатараў, якія, як мяркуецца, паскараюць вывад камянёў з нырак і памяншаюць болевыя адчуванні, прымушаючы сценкі мачаточнікаў пашырацца. Як паказвае практыка, гэтая тэрапія дапамагае далёка не ўсім, а нядаўнія даследаванні, як адзначыў Лі, нават засведчылі, што яны цалкам бескарысныя для хворых.

Навукоўцы выгадавалі ўзоры мускульных клетак, якія высцілаюць паверхню мачаточнікаў, і прасачылі, як на іх дзейнічаюць розныя прэпараты, якія сёння выкарыстоўваюцца для лячэння гіпертаніі, глаўкомы і шэрагу іншых хвароб, звязаных з павышаным артэрыяльным ціскам.

Падчас эксперыментаў Лі і яго калегі спадзяваліся знайсці рэчывы, якія можна было б наўпрост уводзіць у мачавыводныя шляхі і прымушаць іх пашырацца, прапускаючы нават адносна буйныя камяні.

Аказалася, што адразу двое ўжо існых лекаў, Y-27632 і ніфедыпін, значна пераўзыходзілі іншыя прэпараты. Першы прымяняецца для барацьбы з глаўкомай, а таксама ў якасці сродку супраць зморшчын, а другі - у якасці лекаў ад гіпертаніі і ангіны. Кожны з іх расслабляе цягліцавыя клеткі мачаточнікаў на 40-45%

Даведаўшыся, што яны незвычайна моцна дзейнічаюць на клеткі мачавыводных шляхоў, Лі і яго каманда праверылі, што адбудзецца, калі аб'яднаць рэчывы і апрацаваць іх сумессю тыя ж самыя культуры клетак, фрагменты мачаточнікаў і паўнавартасныя ныркі ў арганізме свінні.

Доследы паказалі, што абодва рэчывы ўзмацнялі дзеянне адзін аднаго, што змусіла пратокі, якія злучаюць ныркі і мачавы пухір жывёлы, стаць значна шырэйшымі.

Яны змяншалі скарачэнні цягліцавых клетак мачаточнікаў прыкладна ў 4—8 разоў мацней, чым тамсулазін, папулярны сродак для барацьбы з нырачнакаменнай хваробай, а таксама пераўзышлі ўсе іншыя прэпараты.

Як адзначае Лі, абодва рэчывы прайшлі неабходныя праверкі на бяспеку для здароўя чалавека. Навукоўцы спадзяюцца, што ў бліжэйшы час прэпараты пачнуць прымяняцца для барацьбы з камянямі ў нырках.

Каментары

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіліся паслугі целаахоўнікаў. Колькі каштуе гадзіна?2

«Праз 9 месяцаў узніклі пытанні». Паход у абменнік для 80-гадовага мужчыны скончыўся вялікімі непрыемнасцямі1

Міністр абароны Літвы: У НАТА ёсць 3-4 гады, каб падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе11

«Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі». Украінскі дыпламат рэзка выказаўся аб выніках Мюнхенскай канферэнцыі3

Пазняк пра 1990-я: «Ніхто не зрабіў большай шкоды для нацыянальных інтарэсаў Беларусі, чым гэта істота». Пра каго ён?110

Літоўская фірма магла таемна сачыць за амерыканскімі вайскоўцамі ў Еўропе і прадаваць іх даныя трэцім асобам6

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?» Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі7

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?16

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць