Грамадства2525

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў

Дудкін тлумачыць, што не хацеў браць грошы за працу, але кадэбісты настойвалі, каб ён браў па $20 у эквіваленце і распісваўся аб атрыманні грошай.

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сярод тых, на каго пісаў даносы адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін, быў Павел Латушка, які на той час займаў пасаду міністра культуры Беларусі.

Агент КДБ Дудкін сарамліва заўважыў, што не называў бы гэта даносам. «Хутчэй за ўсё, [гэта] інфармацыя аб тым, што адбываецца», — расказаў ён «Еўрарадыё».

«Быў 2012 год. Латушка быў у нас у [магілёўскім] ўніверсітэце. Я яму задаваў пытанні. Пытанні былі не спецыяльныя [падрыхтаваныя КДБ]. У мяне асабістае пытанне пра каралеўскі палац у Гродне.

Але памятаю, што ў мяне пыталася КДБ, ці сапраўды Павел Латушка быў завербаваны польскімі спецслужбамі? Ці я падазраю [яго ў гэтым]? Я сказаў, што сумняюся, што ён завербаваны».

Дудкін тады сказаў КДБ, што беларуская мова Латушкі і яго акцэнт дапамагаюць узмацненню польска-беларускіх адносін.

Дудкін прызнаецца, што ў яго справаздачах у КДБ маглі фігураваць студэнты. «Ці ёсць гэтыя людзі радыкаламі, якія могуць здзейсніць злачынства? Ці могуць яны быць завербаваныя [у будучыні]?» — такія пытанні ставіла перад ім КДБ. Аднак называць прозвішчы агент адмовіўся.

Дудкін расказаў, што не хацеў браць грошы за працу, але кадэбісты настойвалі, каб ён браў па $20 у эквіваленце і распісваўся аб атрыманні грошай.

Каментары25

  • Цікава
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Далучайцеся
    17.02.2025
    Хто завербаваны КДБ, далучайцеся: раскрывайце публічна факт сваёй вярбоўкі, сканчайце супрацу з рэжымам.
    Ідзіце, як Дудкін у паліцыю, і раскрывайце інфу пра дзейнасць КДБ за мяжой.
    Першым быць заўсёды цяжка. Яўген Дудкін прыняў на сябе такі ўдар: быць першым, хто саскочыць з супрацы.
    Першым заўсёды цяжэй. На іх больш за ўсё выльецца гнева. Астатнім будзе лягчэй прайсці гэты шлях адмовы супрацы з КДБ.
  • Ёсік
    17.02.2025
    Тры дні таму бажыўся, што ўсе хлусяць, ніякі ён не агент кдб. Зараз вунь што расказвае. Шаноўны Зянон Станіслававіч, я магу спадзявацца, што вы не пачнеце падобнае расказваць праз тыдзень ці ў пачатку сакавіка?

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць