Вайна77

У расійскай вобласці назвалі колькасць тых, хто загінуў на вайне ва Украіне. Яна нашмат большая, чым было вядома па падліку «Медыязоны»

Мяркуючы па лічбах з Астрахані, Расія страціла ўжо каля 150 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Падчас работ па рэканструкцыі мемарыялу ў Астрахані

4 лютага губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін правёў нараду па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у гонар «Дня абаронцы айчыны».

На гэтай нарадзе мэр Астрахані Ігар Рэдзькін паведаміў, што мемарыял «Загінулым у лакальных канфліктах», які месціцца побач з галоўным корпусам Астраханскага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў у студзені пастаўлены на рэканструкцыю, будзе адкрыты 23 лютага, а на помніку з'явяцца сем пліт з імёнамі 1112 астраханцаў, якія загінулі на вайне з Украінай.

Пры гэтым выданне «Медыязона» сумесна з «Бі-бі-сі» раней паведамляла пра тое, што сярод дакладна пацверджаных загінулых на вайне ва Украіне 93 641 расійскіх вайскоўцаў 728 былі з Астраханскай вобласці. Гэта на 384 чалавекі менш за даныя, названыя ўладамі.

Звесткі з Астраханскай вобласці даюць падставы меркаваць, што агульныя страты забітымі па ўсёй Расіі дасягнулі 150 тысяч чалавек — лічба, якая прыкладна супадае з нядаўнімі ацэнкамі брытанскай і амерыканскай разведак.

Каментары7

  • Андрусь
    17.02.2025
    А Трамп сабраўся даваць расіі адпачынак, каб ейныя бабы ешчьо нарожалі. Даціснуць расію зараз - самы час, а не перамір'і падпісваць.
    Два дні таму ўсюды лілі кракадзілавыя слёзы па "афганцах". Дык у адной толькі расіі, атрымліваецца, за тры гады вайны з Украінай ужо загінула ў 10 разоў больш, чым ва ўсім СССР за 10 гадоў вайны ў тым Афганістане. Але расійцам пофіг: "Муж погиб на СВО, я получила компенсацию. Вышла повторно замуж. Заплатят ли мне еще одну компенсацию, если и второй муж погибнет на СВО?"
  • Лявон
    17.02.2025
    Дык гэта толькi забiтыя! А яшчэ ёсьць "пропавшие без вести"
  • Memorial
    17.02.2025
    Тутошние украинофилы заявляют что погибло несколько миллионов. кому верить?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»3

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі122

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць