Свет1111

Міністр абароны Літвы: У НАТА ёсць 3-4 гады, каб падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе

Міністр абароны Літвы Давіле Шакалене заклікае да фармавання адзінай пазіцыі адносна членства Украіны ў ЕС і да ўмацавання абароны, паколькі ЕС павінен «сплаціць доўг» за шматгадовую бяспеку ЗША. Шакалене выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Германіі, піша LRT.

Давіле Шакалене. Фота: AP Photo / Harry Nakos

«Мы можам і павінны падтрымліваць адзін аднаго разам з ЗША. Для гэтага нам неабходна сфарміраваць адзіную еўрапейскую пазіцыю — прадэманстраваць лідарства ў пытанні членства Украіны ў ЕС і выкладваць на стол грошы на фінансаванне абароны. Цяпер не час для згрызот сумлення, надышоў час для Еўропы дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі рэальнымі магчымасцямі і падмацоўваць свае словы зброяй», — прыведзены ў паведамленні словы Шакалене.

«Цяпер нам давядзецца выплачваць доўг, які Еўропа назапасіла за сем дзесяцігоддзяў, калі ЗША плацілі за яе бяспеку, з высокімі працэнтамі і без якіх-небудзь затрымак. Мы павінны паказаць, што мы надзейныя партнёры», — заявіла Шакалене.

Раней міністр абароны ЗША Піт Хегсет папярэдзіў саюзнікаў па НАТА ў Еўропе, каб яны не лічылі, што прысутнасць амерыканскіх войскаў на кантыненце будзе доўжыцца вечна, і заклікаў іх выдаткоўваць больш сродкаў на абарону.

Літоўскі міністр назвала гэта справядлівым халодным душам і заявіла, што Еўропе неабходна «тэрмінова нарошчваць свае ваенныя мышцы».

Паводле яе слоў, у НАТА ёсць яшчэ 3-4 гады, каб «цалкам падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе».

«Адзіны спосаб пазбегнуць вайны — быць да яе цалкам гатовымі. Мы больш не можам мець ніякіх ілюзій адносна бяспекі», — заявіла Шакалене.

Яна падтрымала пазіцыю, што ніякія перамовы не могуць адбыцца без непасрэднага ўдзелу Украіны і Еўропы, і што для дасягнення трывалага міру неабходныя рэальныя гарантыі, якія гарантуюць бяспеку Украіны.

«Няма і гаворкі аб распадзе альянсу, і не можа быць і гаворкі аб ягоным распадзе — у Еўропы і ЗША няма рэальнай магчымасці эфектыўна стрымліваць, а пры неабходнасці і разграміць вось зла на чале з Расіяй і Кітаем, калі толькі мы не хочам панесці страты, якія не зможам пакрыць на працягу дзесяцігоддзяў. Мы можам і павінны стаяць побач з Украінай падчас перамоваў», — адзначыла міністр.

Раней на гэтым тыдні Хегсет заявіў, што Вашынгтон не будзе размяшчаць войскі ва Украіне і што для Украіны нерэальна вярнуць усе свае тэрыторыі або ўступіць у НАТА.

Каментары11

  • 111
    17.02.2025
    Какая война? США перестанет в Европу поставлять сжиженный газ - и Европа упадет в объятья России сама, без всякой войны. Первая - Прибалтика, а потому что не надо было помпезно отрезаться от единой энергосистемы.
  • Канец ЕС
    17.02.2025
    Адна гонка ўзбраення ўжо савок (ссср)
    Наступная па ўсёй бачнасці загубіць еўрасавок (ес)
  • мартышкин труд
    17.02.2025
    раздавить русскую Гадину могли бы феврале-сентябре 2022г., если бы сц...ли и Реально помогали Украине , а не это нельзя. это нельзя... И уже не было бы империи Зла. А теперь готовятся к войне на десятилетия...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць