Вайна1010

Украіна нічога не ведала пра перамовы ў Саудаўскай Аравіі і не будзе іх прызнаваць

Украіна не будзе ўдзельнічаць у перамовах паміж ЗША і Расіяй аб спыненні вайны ва Украіне на гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

«Украіна ўдзельнічаць не будзе. Украіна пра гэта нічога не ведала. Украіна расцэньвае любыя перамовы аб Украіне без Украіны як беспаспяховыя, і мы не можам прызнаць… Ніякіх дамоўленасцяў пра нас без нас», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Сам ён плануе ў сераду, 19 лютага, наведаць Саудаўскую Аравію.

Раней стала вядома, што ў сталіцы Саудаўскай Аравіі 18 лютага пройдуць перамовы прадстаўнікоў Расіі і ЗША.

Амерыканскі бок прадставяць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц і спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.

Расію на перамовах прадставяць міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта РФ Юры Ушакоў.

Як паведамлялі СМІ, ЗША маюць намер правесці асобныя двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а толькі пасля гэтага сумесныя перамовы з удзелам абодвух бакоў.

Каментары10

  • Acab
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    17.02.2025
    Канешне не будзе, яе ж не пазвалі!
  • 111
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць