У кулуарах заключнай сесіі шостага склікання Палаты прадстаўнікоў дэпутат-казак Мікалай Улаховіч расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» аб сваім найбольшым правале за час парламенцкай работы.

«Я не паспеў дабіць адзін закон аб пахаваннях, які вельмі важны для людзей. У чым там сэнс? Я ставіў задачу, каб нашы канфесіі, у першую чаргу праваслаўныя, маглі вырашыць пытанне памінавення вялікапакутнікаў. Ёсць праблема, што гэта не ўзаконена: вось ёсць мошчы святой Валянціны Мінскай.

Яны пахаваныя ў нашым раёне. І тут гэтыя мошчы ператварылі ў помнік культуры нейкай ступені. Гэта ўжо значыць, што чапаць нельга, разбураць нельга.

А ў гэты час праваслаўныя хацелі б бачыць хаця б іх частку ў галоўным кафедральным храме, у іншых саборах. Каб не толькі паломнікі маглі памаліцца на месцы пахавання, але і ўсе астатнія.

І ўявіце сабе, падняўся моцны супраціў з боку і ўпаўнаважанага па рэлігіях, і Генеральнай пракуратуры», — пашкадаваў Улаховіч. 

Сваё ж галоўнае дасягненне ён не назваў, бо не любіць, калі адзін чалавек бярэ на сабе гонар аб нечым заяўляць: «У калектыве больш як 100 чалавек ты адзін нічога не зробіш!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?