Свет2828

Крэмль прапанаваў Трампу расійскую нафту і доступ у Арктыку

Пакуль прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разважаў аб падпісанні пагаднення з ЗША аб карысных выкапнях, Крэмль прапанаваў адміністрацыі Дональда Трампа дамову аб расійскіх прыродных рэсурсах, піша The Moscow Times. 

Фота: Alexander Manzyuk / Anadolu Agency via Getty Images

Расія мяркуе, што амерыканскія нафтавыя кампаніі могуць вярнуцца ў краіну, а акрамя таго, зацікаўлена ў сумесных з ЗША праектах у Арктыцы, заявіў перад пачаткам перамоў у Саудаўскай Аравіі кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Па словах Дзмітрыева, аднаго з трох дэлегатаў, выбраных Уладзімірам Пуціным для сустрэчы з амерыканцамі ў Эр-Рыядзе, у Маскве лічаць важным аднаўленне эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША.

У буйных нафтавых кампаній ЗША ў Расіі быў «вельмі паспяховы бізнэс», сказаў Дзмітрыеў: «Мы верым, што ў нейкі момант яны вернуцца, таму што чаму б яны сталі адмаўляцца ад магчымасці доступу да расійскіх прыродных рэсурсаў, якую давала ім Расія?»

«Нам трэба таксама рабіць сумесныя праекты, у тым ліку, напрыклад, і ў Арктыцы, і ў іншых галінах, сумесныя праекты дазволяць нам быць больш паспяховымі», — працягнуў Дзмітрыеў.

Паводле яго слоў, амерыканскія кампаніі нібыта страцілі $300 млрд ад санкцый супраць Расіі, а адміністрацыя Джо Байдэна «давала вельмі шмат няправільных пасылаў» пра стан расійскай эканомікі.

Да ўварвання ва Украіну толькі адна буйная амерыканская кампанія займалася здабычай нафты ў Расіі: гэта Exxon Mobil, якой належыць 30% у праекце «Сахалін-1».

Пасля ўвядзення санкцый кампанія абвясціла аб выхадзе з праекта, але прадаць долю так і не змагла: першапачаткова меркавалася, што гэта адбудзецца ў 2023 годзе, аднак Крэмль двойчы падаўжаў тэрміны — у апошні раз да канца 2026 года.

Пасля пачатку вайны аб сыходзе з Расіі абвясцілі таксама вядучыя амерыканскія нафтасэрвісныя кампаніі — Halliburton, Schlumberger і Baker Hughes, з дапамогай якіх у краіне ўдалося аднавіць здабычу пасля абвалу ў апошнія гады СССР.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін патрабаваў, каб да 2025 года ў краіне былі створаны ўласныя тэхналогіі бурэння і разведкі вуглевадародаў, а іх доля дасягнула б 80%. Але ў рэальнасці больш за палову абсталявання для гідраразрыву пласта — тэхналогіі, якая дазваляе павялічваць аддачу свідравін, а таксама здабываць нафту, якую цяжка здабыць — па-ранейшаму пастаўляецца з «недружалюбных» краін. А па некаторых пазіцыях — напрыклад, ротарных кіраваных сістэмах, — залежнасць ад імпарту татальная і складае 100%, падлічылі эксперты «Якаў і партнёры».

Урад РФ у стратэгіі развіцця мінеральна-сыравіннай базы да 2050 года прызнаў, што залежнасць ад імпартнага абсталявання ў здабычы і разведцы карысных выкапняў захоўваецца. Яна складае больш за 90% па буравым абсталяванні, 50% па горных машынах, 30% — па наземным геафізічным абсталяванні, гаворыцца ў дакуменце.

Каментары28

  • Ёсік
    18.02.2025
    Во, што атрымалася. Трамп прыйдзе і ўсё скончыцца. Падобна, што так. Толькі каб не пачалося сяброўства ЗША з Расеяй супраць астатняга сьвету. Хто мог падумаць, што нацыстамі стануць нашчадкі тых, хто ў 1941-45 змагаўся з нацыстамі.
  • Іншая справа навошта Кіраю і ЗША пасрэднік (Масква ) ? Яны дамаўляюцца ужо сёння з Тувінцамі
    18.02.2025
    гэта зразумела. Кітай забярэ яе за дзякуй . Іншая справа навошта Кіраю і ЗША пасрэднік (Масква ) ? Яны дамаўляюцца ужо сёння з Тувінцамі, Сахой, Башкірамі ...
  • Лейцар коркавы
    18.02.2025
    Паважаны Зянон Станіслававіч, мо дасьцё нейкі каментар аб гэтых незразумелых дзеяньнях? Спачатку Украіну ціснуць, прапаноўваюць падпісаць неадкладна дамову аб захопе (а як інакш гэта назваць) іхных нетраў, а зараз могуць і пагадзіцца з прапановай расеі. Трамп не палітык, ён бізьнесмен, а грошы, як ведаем, не маюць водару.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць