Усяго патроху11

Кітай рыхтуе місію для абароны Зямлі ад астэроіда. Што за ён і наколькі моцна пагражае планеце?

Еўрапейскае касмічнае агенцтва абвясціла, што астэроід 2024 YR4 стаў самым небяспечным аб’ектам у іхнім спісе назіраных пагроз. Паводле даных, касмічнае цела можа ўпасці на Зямлю праз 7 гадоў і па магутнасці выбуху знішчыць цэлы мегаполіс з мільёнамі жыхароў. Астэроід, папярэдне, праляціць над 10 краінамі, у тым ліку над Кітаем.

Ілюстрацыйная выява. Крыніца: Vecteezy

На фоне абнаўлення даных пра астэроід 2024 YR4 Кітай абвясціў аб стварэнні спецыяльнай каманды для абароны Зямлі ад касмічных пагроз. Ужо ў студзені краіна пачала набор спецыялістаў па планетарнай абароне, прапаноўваючы вакансіі ў сферы маніторынгу касмічных целаў і наладжвання сістэм ранняга папярэджання, паведамляе выданне South China Morning Post.

Адказнасць за гэты праект узяў на сябе кітайскі Цэнтр спецыяльных праектаў пры Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці (SASTIND), які займаецца развіццём аэракасмічных тэхналогій. Установа ўжо заявіла пра намер распрацаваць новыя сістэмы назірання за касмічнай прасторай вакол Зямлі і падрыхтаваць інструменты для змены траекторыі касмічных целаў ці іх знішчэння на бяспечнай адлегласці ад планеты.

Астэроід 2024 YR4, як вынікае з назвы, быў выяўлены толькі ў мінулым годзе (ў канцы снежня), калі аддаляўся ад Зямлі, што ўскладняе збор дакладнай інфармацыі аб яго памерах і траекторыі. Але паводле апошніх даных Еўрапейскага касмічнага агенцтва і NASA, астэроід мае дыяметр каля 90 метраў, што супастаўна з вышынёй Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку, і можа ўпасці на планету ў канцы 2032 года з верагоднасцю 2,2% (месяц таму гэты шанец ацэньваўся ў 1,2%).

Калі адбудзецца сутыкненне, то яно можа выклікаць выбух магутнасцю да васьмі мегатон — у 500 разоў магутней за атамную бомбу, скінутай на Хірасіму — што здольнае знішчыць цэлы мегаполіс з мільёнамі жыхароў ці выклікаць пры падзенні ў акіян велізарныя цунамі вышынёй да 100 метраў.

У групе рызыкі, паводле папярэдніх даных, знаходзяцца тэрыторыі 10 краін: Індыі, Пакістана, Бангладэш, Эфіопіі, Судана, Нігерыі, Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора і Кітая. Таксама верагодна сутыкненне астэроіда з Месяцам, а не з Зямлёй. Але большасць навукоўцаў мяркуе, што касмічнае цела праляціць міма ці выбухне ў паветры без усялякай шкоды для планеты. 

Ажыццявіць канчатковы аналіз траекторыі і памераў астэроіда можна будзе толькі падчас наступнага збліжэння з нашай планетай у 2028 годзе. Пры гэтым, нягледзячы на нізкую верагоднасць сутыкнення з 2024 YR4, ягонае адкрыццё нагадвае пра важнасць своечасовага выяўлення астэроідаў і стварэння эфектыўных тэхналогій для іх адхілення, піша SCMP.

Чалавецтва павінна ставіцца да такіх пагроз сур’ёзна, бо любое ігнараванне можа мець катастрафічныя наступствы, падкрэсліваюць навукоўцы.

Краіны Захаду таксама актыўна працуюць над праектамі для абароны Зямлі ад касмічных пагроз. NASA, адзін з лідараў у гэтай галіне, з 2016 года вядзе праграму маніторынгу і ранняга папярэджання аб небяспечных аб’ектах. Нядаўна агенцтва правяло місію DART, падчас якой касмічны апарат упершыню ў гісторыі паспяхова змяніў траекторыю астэроіда. 

Каментары1

  • Вось
    18.02.2025
    Адразу ўспомніўся фільм "Меланхолія"

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць