Улада3737

Марзалюк: Беларуская мова, як і дзяржаўнасць, будуць існаваць аж да прышэсця Хрыста

Гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у рамках Мінскай кніжнай выставы прэзентаваў кнігу «Сто гадоў БССР». Яе аснову склалі гутаркі з журналістам «Советской Белоруссіі» Максімам Осіпавым, якія выходзілі ў газеце цягам 2019 года.

Ігар Марзалюк
Ігар Марзалюк.

Кніжка выйшла па-руску. На гэтай жа мове на прэзентацыі гаварылі Осіпаў і прадстаўніца выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». А вось Марзалюк падкрэслена прамаўляў па-беларуску. Прычым нават падкрэсліў: «Я чалавек беларускамоўны».

Гісторык адразу сказаў, што гэта выданне не гістарычная манаграфія, але набліжаная да рэальных падзей гісторыя. «Гэта кніга пра людзей, якія імкнуліся пабудаваць наш беларускі дом. Гэта кніга не партыйная, тут няма гларыфікацыі камуністычнай ідэалогіі».

Некалькі разоў Марзалюк згадваў і БНР, без усялякага негатыву. Маўляў, спачатку гэтыя людзі спрабавалі рэалізаваць іншы план, а потым усе разам пачалі будаваць БССР.

Самым вялікім міфам адносна БССР аўтар назваў тое, што многія лічаць, нібыта рэспубліка паўстала паводле нейкай волі звонку. «БССР — гэта не падарунак маскоўскага цэнтру, наша краіна — вынік пакутлівага шляху нашага народу. Гэта прадыктавана воляй і памкненнямі беларусаў», — сказаў Марзалюк.

Журналіст «СБ» Максім Осіпаў.

Па ягоных словах, негатыўны вобраз БССР быў сфарміраваны ў сталінскія часы існавання ўнітарнай дзяржавы, але першапачаткова ў БССР існаваў вялікі ўзровень свабоды. Сталінскія рэпрэсіі ён назваў трагічным момантам у гісторыі.

«Стваральнікі БССР сталі па-над амбіцыямі, пабудавалі першую форму дзяржаўнасці. Вядома, яна не была незалежнай, але легла ў аснову існавання сённяшняй незалежнай дзяржавы. Многія людзі ахвяравалі жыццямі дзеля стварэння дома беларускай нацыі».

Марзалюк абяцае ў кнізе развянчанне міфа пра тое, як добра жылося заходнебеларускім землям пры Польшчы. «Гэта была менавіта Заходняя Беларусь, а не Крэсы Усходнія».

З залы прагучала дастаткова нечаканае пытанне аб тым, ці не ёсць назва «Беларусь» каланіяльнай і што ў ёй не адлюстраванае наша ліцвінскае паходжанне. «Пачытайце кнігу Алеся Белага «Хронікі Белай Русі» і працы Алега Латышонка, у якіх яны пераканаўча тлумачаць, што гэтая назва пайшла з заходняга, лацінскага, каталіцкага свету. Яна не мае ніякага дачынення да русіфікацыі».

Калі з залы прагучалі словы, што нацыю можна пабудаваць толькі на адной мове, а не на некалькіх, то Марзалюк адказаў: «Скажыце гэта ірландцам, якія таксама зведалі лінгвацыд. Паспрабуйце сказаць, што не існуе ірландскай нацыі, паколькі яны не гавораць па-гэльску. У іх ёсць песня на англійскай мове пра самы вялікі дуб, які расце ў Ірландыі, пра самае цёмнае піва, якое вырабляюць у Ірландыі, і пра самую лепшую краіну, якой ёсць Ірландыя».

Напрыканцы гісторык і парламентар усё ж заклікаў, што незалежна ад мовы зносінаў «захоўваць мову свайго сэрца і беларускую ідэнтычнасць». «Мова беларуская, як і дзяржаўнасць, будуць існаваць да скону века, аж да прышэсця Хрыста», — скончыў выступ Марзалюк.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць