Эканоміка1414

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце

Вясной 2025 года па ўсёй Беларусі ўзнік недахоп бульбы ў крамах. Праблему хоць і неахвотна, але мусілі прызнаваць і чыноўнікі нават самага высокага рангу. Аднак пры гэтым тое, што прычына яе — у хібах самой сістэмы гаспадарання, рашуча адмаўляецца. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сваёй справаздачы па выніках праверак таксама перакладае адказнасць за дэфіцыт на асобных пастаўшчыкоў.

Фота ілюстрацыйнае

МАРГ сцвярджае, што хоць на першы погляд здавалася, нібыта праблема ў агульным недахопе прадукцыі, але насамрэчы запасы бульбы ў стабілізацыйных фондах былі нават большымі за запланаваны мінімум. Гэта нібыта пацвердзілі праверкі міністэрства.

Прычынай праблемы называюцца парушэнні з боку некаторых пастаўшчыкоў. Так, у маі 2025 года МАРГ зафіксаваў, што фермерская гаспадарка «Гарызонт» з Мастоўскага раёна парушыла антыманапольнае патрабаванне Закона аб гандлі, не паставіўшы бульбу ў патрэбным аб’ёме гандлёвай сетцы. Гаспадарцы было вынесена прадпісанне, якое яна выканала.

Пазней, у чэрвені і ліпені, былі зафіксаваныя яшчэ чатыры парушэнні:

  • фермерская гаспадарка «Яблыневы сад» (Гомельская вобласць) не паставіла якасную бульбу ў сетку «Еўраопт», хоць у дакументах сцвярджала, што прадукцыя адпавядае стандартам;
  • РУП «Талачынскі кансервавы завод» (Віцебская вобласць)не выканаў абавязацельстваў перад «Дабраномам», адгружаючы бульбу іншым пакупнікам і ў сваю сетку;
  • сялянская гаспадарка Пакуша І.А. (Мінская вобласць) замест выканання заявак «Гіпа» і «Белмаркета» адпусціла толькі 7,8% ад запланаванага аб’ёму, а ў маі зусім спыніла пастаўкі, адначасова прадаючы іншым;
  • сялянска-фермерская гаспадарка «Жураўліны крык» (Мінская вобласць) не выканала ці часткова выканала заказы «Санта Рытэйла» і «Дабранома».

МАРГ накіраваў інфармацыйныя лісты ў адпаведныя аблвыканкамы, каб тыя прынялі меры.

Акрамя гэтага, міністэрства пералічвае і іншыя парушэнні:

  • у Магілёўскай вобласці тры вытворцы (СВК «Гігант», РУНП НАН, ААТ «Спартак») не паказвалі цэны ў транспартных накладных, што парушае пастанову № 713 — за гэта ім выпісалі штрафы на больш чым 6 тысяч рублёў;
  • у Мінскай вобласці фірма «ДараБудГандаль» не пазначала цэны і гандлявала без унясення даных у гандлёвы рэестр;
  • ТАА «ЭкаФрутЛэнд» у Мінску прадавала бульбу па цэнах, вышэйшых за дапушчальныя.

Матэрыялы на гэтыя арганізацыі перадалі ў эканамічныя суды Мінска і Мінскай вобласці.

Таксама індывідуальны прадпрымальнік Мазур незаконна вывозіў бульбу без ліцэнзіі — яго справу разглядаюць паводле адміністрацыйнага заканадаўства.

Каб пазбегнуць такіх сітуацый у будучыні, былі прынятыя новыя дакументы: указ Лукашэнкі №232 і пастанова Саўміна №399, якія вызначаюць дакладныя правілы і абавязкі пры пастаўках агародніннай прадукцыі са стабфондаў. У выпадку іх парушэння прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Каментары14

  • Мх
    01.08.2025
    Справа ідзе да таго, што бульбу змогуць вырошчваць толькі юрыдычныя асобы са спецліцэнзіяй? А фермераў чакае лёс прыватных школ і дзіцячых садкоў.
  • .
    01.08.2025
    Насамрэч у тым спісе вінаватых усяго адзін пункт і яны яго выдатна ведаюць.
  • Паша
    01.08.2025
    Министр Карпович, работая в Комитете госконтроля, брал взятки. Специалист он никакой, ни одну сферу экономики не знает. И министр с него, как из говна пуля.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць