Свет88

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў

Дональд Трамп працягвае перарабляць Белы дом на свой капыл — і асабліва важна для яго, каб было як мага больш залатога бляску.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Цяпер ён збіраецца пабудаваць раскошную бальную залу ва ўсходнім крыле. Кошт праекта: 200 мільёнаў даляраў, піша Bild.

«Гэта будзе вялікая спадчына», — заявіў прэзідэнт.

Будаўніцтва павінна пачацца ўжо ў верасні — і завяршыцца да заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну Трампа ў студзені 2029 года.

Новая зала будзе змяшчаць да 650 гасцей — гэта ў тры разы больш, чым East Room, разлічаны ўсяго на 200 чалавек. На будаўнічых планах ёсць залатыя люстры, якія звісаюць у ярка асветленай зале з раскошнай аздобай.

«На працягу 150 гадоў прэзідэнты, урады і супрацоўнікі Белага дома марылі пра вялікую залу для мерапрыемстваў проста на тэрыторыі рэзідэнцыі», — сказала прэс-сакратар Трампа Кэралайн Лівіт.

Пахваліла прэзідэнта і кіраўніца адміністрацыі Белага дома С'юзі Уайлс: «Трамп — будаўнік у душы і валодае выключным пачуццём да дэталяў».

Паводле заявы Белага дома, выдаткі на гэты прэстыжны праект пакрыюць прыватныя спонсары, а таксама сам Трамп.

Аднак і крытыка не прымусіла сябе чакаць: некаторыя назіральнікі абвінавачваюць рэспубліканца ў самаўзвышэнні і жаданні раскошы.

Журнал New York Magazine нават саркастычна назваў сваю артыкул: «Трамп пераўтварае Белы дом у Мар-а-Лага» — маючы на ўвазе яго раскошную сядзібу ў Фларыдзе, вядомую сваім вычварным стылем і вялікай колькасцю золата.

Каментары8

  • Троль
    01.08.2025
    Ну-ну , а што вам да Трампа? Не лічыце чужыя грошы. Лепей пацікаўцеся, колькі ваш Лукашэнка на палацы прасаджвае.
  • Ну-ну
    01.08.2025
    Троль, дык лука калі прасаджвае, то ён гэта робіць у «нацыянальных інтарэсах», якія супадаюць з інтарэсамі вашага Галоўляпідарыя. Забылі?
  • жніво
    01.08.2025
    Дык ён там шпіёнскіх штук намайструе і будзе наступных слухаць і муціць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць