Свет11

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы

Турысты з Санкт-Пецярбурга падчас адпачынку на пляжы Пхукета ў Тайландзе знайшлі кавалак амбры — рэдкага і каштоўнага рэчыва, вядомага як «ваніты кашалота». Ягоная вага склала каля 7 кілаграмаў, і калі гэта сапраўдная амбра, то яе кошт можа дасягаць 135 тысяч даляраў.

Амбра ўтвараецца ў стрававальнай сістэме кашалотаў і вельмі цэніцца ў парфумернай індустрыі за свае ўнікальныя ўласцівасці. Яна дапамагае захоўваць пах, робячы яго больш насычаным і доўгім. У адрозненне ад сінтэтычных заменнікаў, натуральная амбра надае духам мяккасць, цяпло і ледзь улоўную жывёльную нотку, што асабліва цэніцца ў элітнай парфумерыі.

Турысты праверылі знаходку ў дзвюх лабараторыях у Тайландзе — абедзве пацвердзілі, што гэта амбра. Але канчатковае заключэнне павінен даць спецыялізаваны ўніверсітэт марскіх даследаванняў, размешчаны за 500 кіламетраў.

Паколькі часу да адлёту з краіны засталося мала, турысты пакінулі каштоўнасць на захоўванне ў знаёмых. Пасля яны плануюць вярнуцца ў Тайланд, каб атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне і адпаведныя дакументы. Без спецыяльнага дазволу вывозіць амбру з Тайланда нельга — за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць. 

У апошнія гады падобныя выпадковыя знаходкі становяцца ўсё больш каштоўнымі, паколькі камерцыйны кітабойны промысел цяпер забаронены. Таму амбра паступае на рынак пераважна дзякуючы «пляжным паляўнічым», якія высочваюць рэчыва ў раёнах міграцыі кітоў.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    02.08.2025
    Калі спаць без трусоў, можна і не толькі ваніты знайсці. Дзякую Наша Ніва - выданне, у якім Першае красавіка кожны дзень!

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць