Свет

Туск распусціў камісію, якая расследавала ўплыў Беларусі і Расіі на бяспеку Польшчы

30 ліпеня 2025 года прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі камісіі, якая расследавала ўплыў Расіі і Беларусі на ўнутраную бяспеку краіны. Камісія была створаная ў маі 2024 года і працавала больш за год. Яе дзейнасць завершыцца да канца верасня 2025 года, піша «Белсат».

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Камісію ўзначальваў кіраўнік контрвыведкі Яраслаў Стружык. Яна займалася аналізам таго, як з 2004 па 2024 год Расія і Беларусь маглі ўплываць на сітуацыю ў Польшчы — у палітыцы, эканоміцы, бяспецы і сферы медыя. За час працы камісія падрыхтавала тры справаздачы.

У першым дакладзе, апублікаваным у кастрычніку 2024 года, гаварылася пра разбурэнне польскіх спецслужбаў, магчымыя памылкі і нават здраду з боку былога міністра абароны Антонія Мацярэвіча. У дакуменце сцвярджалася, што дзеянні апошняга нанеслі краіне шкоду на сотні тысяч еўра і аслабілі вайсковую бяспеку.

Другі даклад з’явіўся ў студзені 2025 года і тычыўся ўплыву падчас пандэміі, калі фіксаваліся дэзынфармацыйныя атакі з боку Расіі і Беларусі.

Трэцяя справаздача засталася закрытай для публікі і ўтрымлівае каля 400 старонак. У ёй апісваюцца звесткі, што могуць быць выкарыстаныя ў будучых крымінальных расследаваннях, у тым ліку супраць таго ж Антонія Мацярэвіча.

Нягледзячы на абяцанні зрабіць «разгромны» даклад перад прэзідэнцкімі выбарамі, ён у выніку так і не з'явіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы3

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць