Ежа1919

Модная тэндэнцыя: хард-зельтары, якія забіваюць піва

Амерыканскія хіпстары паступова пераходзяць з крафтавых кандытарскіх стаўтаў і мілкшэйкаў на газаваную вадзічку з гарэлкай.

Калі казаць груба, то «зельтар» — гэта проста газаваная вада. Назву такую яна атрымала ад рэгіёна ў Германіі. Амерыканцы ж прыдумалі дадаваць у мінералку моцны алкаголь — і гэта стала сапраўдным выбухам. І калі гэта папулярна ў ЗША, то, зразумела, праз нейкі час прыйдзе і да нас.

На сёння продажы хард-зельтара ўжо дасягнулі аднаго мільярда даляраў (2,6% ад агульнага рынку алкаголю), і гэта далёка не мяжа.

Ужо на працягу многіх гадоў у ЗША прасочваецца тэндэнцыя адмовы ад звыклай газіроўкі на карысць зельтараў. Спачатку гэта былі безалкагольныя напоі з дадаткам самых розных фруктаў. А праз нейкі час у моду ўвайшлі алкагольныя варыянты.

Чаму гэты напой стаў такім папулярным? Справа ў тым, што хард-зельтары ўтрымліваюць малую колькасць цукру, там нямнога калорый і вугляводаў. Гэты напой ідэальна падыходзіць для тых, хто нібыта за здаровы лад жыцця, але пры гэтым не супраць прапусціць бляшанку-другую піва.

Сярэднестатыстычны зельтар утрымлівае нашмат меней калорый, чым такія папулярныя піўныя стылі, як фруктовыя кіслякі ці мутныя ІПА, не кажучы ўжо пра насычаныя стаўты ці портары. Нават у продажах вытворцы зэльтара робяць націск на тое, што ўжыванне іх напою не перашкодзіць вашай дыеце, а наадварот, толькі дапаможа ўзнавіцца пасля трэніроўкі.

Хард-зэльтар — гэта слабаалкагольны напой (4-6%), звычайна з утрыманнем гарэлкі, а таксама самых розных фруктаў — ад вішні і грэйпфрута да маракуі і манга. Каб піць такое, не патрэбная адпаведная атмасфера — гэта ідэальны напой для вечарынак ці проста пікнікоў на прыродзе. У хард-зельтарах не трэба шукаць складаныя прысмакі, як у крафтавым піве ці віне. Гэта напой проста для таго, каб яго піць, ні аб чым асабліва не задумваючыся.

Каб прыгатаваць некаторыя піўныя стылі, часам бываюць патрэбныя нават гады, піва адпраўляюць на выспяванне ў бочкі, за ім патрэбны доўгі кантроль, другія гатункі піва хутка псуюцца. Хард-зельтар жа можна прыгатаваць хоць на працягу тыдня, і гэта нашмат прасцей і менш энергазатратна. А плюс да ўсяго хард-зельтары прадаюцца ў прыгожых бляшанках, якія ідэальна пасуюць для інстаграма.

Усё больш амерыканскіх крафтавых бровараў у сённяшніх умовах вымушаныя ўводзіць у сваю лінейку хард-зельтары, пераконваючы, што менавіта іхні гатунак самы здаровы і ўтрымлівае найменшую колькасць калорый. Праўда, некаторыя застаюцца «артадоксамі», прытрымліваюцца думкі, што хард-зельтары не маюць ніякага дачынення да «крафтавай рэвалюцыі» і гэта проста часовая мода.

У Беларусі, а таксама суседніх краінах хард-зельтары — пакуль што мала спазнаны свет, але, разумеючы, наколькі ў сённяшнім свеце модныя трэнды разлятаюцца па свеце, можна не сумнявацца, што хутка і ў нас будзе выбух цікавасці да гэтага напою.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць