Выбары-20209090

Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі

Вядучыя беларускія СМІ і тэлеграм-каналы, не згаворваючыся, запусцілі апытанкі для аўдыторыі. Фармулёўкі розныя, але пасыл аднолькавы: за каго б сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты вы прагаласавалі.

Важна адзначыць, што гэтыя апытанкі нельга разглядаць як сацыялагічныя даследаванні, таму што яны адлюстроўваюць меркаванне толькі чытачоў канкрэтнага рэсурсу.

***

На «Нашай Ніве» па стане на 22.00 прагаласавала больш за 7500 чалавек.

Вынікі такія:

  1. Віктар Бабарыка — 47%
  2. Сяргей Ціханоўскі — 15%
  3. Валерый Цапкала — 8%
  4. Алесь Таболіч — 3%
  5. Ганна Канапацкая — 3%
  6. Аляксандр Лукашэнка — 3%

Андрэй Дзмітрыеў, Алег Гайдукевіч і Сяргей Чэрачань атрымалі менш за 1%.

12% не ведаюць альбо не пойдуць. 8% чакаюць іншага кандыдата.

Варта адзначыць, што «Наша Ніва» сутыкнулася з шалёнай накруткай на карысць Алега Гайдукевіча. У нас з гэтым строга. Мы выдалілі ўсе галасы, пададзеныя за Алега Гайдукевіча ад моманту пачатку накруткі, і ён вярнуўся на месца ў самым нізе, якое ён дзеліць з Андрэем Дзмітрыевым.

Апытанка

***

На партале Tut.by па стане на 22:30 прагаласавалі 25 тысяч чалавек.

  1. Віктар Бабарыка — 55%
  2. Святлана Ціханоўская — 15%
  3. Валерый Цапкала — 13%
  4. Аляксандр Лукашэнка — 6%
  5. Ганна Канапацкая — 4%
  6. Алег Гайдукевіч — 1%
  7. Алесь Таболіч — 1%

Астатнія набралі менш за 1%.

***

У тэлеграм-канале Арцёма Шрайбмана прагаласавалі 8750 чалавек. 17% не абралі кандыдата. Астатнія галасы размеркаваліся так:

  1. Віктар Бабарыка — 43%
  2. Валерый Цапкала — 13%
  3. Сяргей Ціханоўскі — 9%
  4. Аляксандр Лукашэнка — 3%
  5. Ганна Канапацкая — 2%

Каментары90

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць