Грамадства

Крымінальную справу супраць актывіста з Бабруйска нечакана спынілі. Але вяртацца ў Беларусь ён асцерагаецца

Актывіст з Бабруйска Уладзімір Лазараў з'ехаў з Беларусі, каб не трапіць за краты, — на яго завялі крымінальную справу за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (артыкул 364). Днямі стала вядома: справу спынілі.

Фота з асабістага архіву

Мужчына распавядае, як усё закруцілася. 22 чэрвеня ў Бабруйску судзілі затрыманых апазіцыянераў. Падтрымаць іх у суд прыйшла кампанія прыяцеляў. У аднаго з хлопцаў перад пачаткам пасяджэння завязалася спрэчка з міліцыянтам. Уладзімір, кажа, што стаяў побач.

Пра працяг гэтай гісторыі стала вядома ўвосень. У лістападзе на таго хлопца і Уладзіміра завялі крымінальную справу: на першага — за пагрозу дзецям міліцыянта, на другога — за апублічванне яго адрасу жыхарства.

«Я яго наогул не называў, бо не ведаў тады. Яны проста не ведалі, што мне прыляпіць. Я ў таго міліцыянта як бяльмо на воку, нашым напружаным адносінам ужо 10 год», — тлумачыць мужчына.

Уладзіміра выклікалі на допыты, праводзілі вочныя стаўкі з міліцыянтам. Урэшце мужчына вырашыў з’ехаць з Беларусі і ў студзені перабраўся ва Украіну. Другі фігурант той справы раней перабраўся ў Польшчу.

Днямі Уладзіміру прыйшоў ліст ад магілёўскай пракуратуры — крымінальны пераслед спынены праз адсутнасць складу злачынства. Паведамленне ў паштовай скрыні знайшлі сябры.

«Тэлефанаваў таму хлопцу ў Польшчу — яму такая папера не прыходзіла. Але я не гару жаданнем вяртацца. Думаю, проста хочуць мяне выманіць», — кажа актывіст.

У сацыяльных сетках ён змяшчае рэзкія допісы і мяркуе, што калі вернецца, гэта можа стаць падставай для новай справы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?12

Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?

Усе навіны →
Усе навіны

Што плануецца размясціць у былой Валадарцы3

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі11

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выходзіць на волю7

Што адбываецца на трэш-вечарынах з шэйхамі?13

У Мінску прадаецца дом за рэкордныя 3,3 мільёна даляраў3

Хакеры здабылі ДНК Пуціна — у яго ёсць сёе-тое супольнае з Гітлерам14

Каб не трапіць у СІЗА, расійскі апазіцыйны блогер пайшоў на вайну. Днямі яго пахавалі ў закрытай труне5

Салаўёву давялося запісаць пакаяльнае відэа, бо ў Чачні не зразумелі яго словы пра «Ахмат»5

Увесну пацягнула на салодкае? Доктар расказвае, пра што гэта можа сведчыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?12

Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць