Адна з паліклінік Мінска пачынае выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі супраць кавіду
Размова пра 32-ю гарадскую паліклініку, што знаходзіцца на вуліцы Голубева.
Інфармацыю аб гэтым змясцілі на сайце ўстановы.
Сертыфікат выдаецца платна людзям, што прайшлі вакцынацыю ў гэтай паліклініцы, калі ён ім патрэбны (напрыклад, у выпадку выезду за межы Беларусі цягам года з моманту ўвядзення другога кампанента).
Каб атрымаць дакумент, трэба ўзяць талон у стале даведак або звярнуцца ў call-цэнтр паліклінікі.
Пры паходзе па сертыфікат трэба мець пашпарт, выпіску аб вакцынацыі, выдадзеную 32-й паліклінікай, і чэк аб аплаце. Заплаціць можна на месцы. А вось дакументы, што пацвярджаюць выезд, не патрэбныя.
Каментары