Каханне і сэкс

Іспанскі біскуп адмовіўся ад сану, закахаўшыся ў аўтарку раманаў пра эротыку і д'ябальшчыну

Калі ў жніўні іспанскі святар Хаўер Навель зрокся біскупскага сану, каталіцкая царква не стала каментаваць, патлумачыўшы гэты крок асабістымі абставінамі святара.

DIOCESE OF SOLSONA

Аднак цяпер у іспанскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што былы біскуп закахаўся ў пісьменніцу, якая піша эратычныя раманы з дэманічным ухілам, піша Бі-бі-сі.

А яшчэ нядаўна падобная метамарфоза здалася б людзям, якія ведалі Навеля, неймавернай. У 2010 годзе ў горадзе Сальсона ў Каталоніі 41-гадовы Хаўер Навель стаў самым маладым у краіне біскупам.

Ён выступаў у падтрымку так званай «канверсійнай тэрапіі» — навукова не абгрунтаванай методыкі па змене сэксуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці чалавека, якую члены ЛГБТ-супольнасці называюць жорсткай і бесчалавечнай,

а таксама займаўся выгнаннем дэманаў.

У шэрагах каталіцкай царквы Іспаніі ў ім бачылі новую зорку. Тым большым было здзіўленне, калі ён, з адабрэння Ватыкана, зняў з сябе сан. Па словах самога Навеля, гэтаму папярэднічалі шматлікія сустрэчы з прадстаўнікамі Ватыкана і нават з самім Папам Рымскім.

Хаўер Навель заўсёды быў супярэчлівай фігурай. Ён выказваў традыцыйныя погляды на аборты, але яго суровая нецярпімасць да гомасэксуальнасці і гарачае адстойванне каталонскай незалежнасці былі незвычайнымі для святара такога ўзроўню.

І ўсё ж распаўсюджаная выданнем Religión Digital навіна аб тым, што біскуп закахаўся ў Сільвію Кабаёл, псіхолага і пісьменніцу эратычных раманаў, у якой за спінай да таго ж быў развод, выклікала эфект бомбы.

Калегі біскупа заявілі журналістам, што, мяркуючы па ўсім, дэманы ўсяліліся ў самога Навеля, а адзін з іх заўважыў: «Гэта не праблема цэлібату, гэта праблема заражэння».

Тая ж крыніца сцвярджала, што папа Францішак асабіста ўгаворваў Навеля прайсці працэдуру выгнання дэманаў, каб вызваліць свой дух, але біскуп адмовіўся.

Уласна, менавіта прага глыбей вывучыць свет дэманаў (якіх ён так мэтанакіравана выганяў, нягледзячы на крытычнае стаўленне да гэтага рытуалу ў каталіцкай царкве) і звяла яго з Сільвіяй Кабаёл, якая лічылася экспертам па сатанізме.

Сільвія на фота справа, elcomercio.es

Сярод твораў Кабаёл можна знайсці «Пекла юрлівасці Гаўрыіла» і трылогію «Амнезія». У прадмове да адной з яе кніг чытачам абяцаюць займальнае падарожжа ў свет садызму, вар'яцтва і юрлівасці і заадно барацьбу дабра са злом.

Ні сам былы ўжо цяпер біскуп, ні яго каханая на паведамленне Religión Digital не адрэагавалі, хоць выданне настойліва цытуе Хаўера: «Я закахаўся і хачу зрабіць як павінна». А ў былой епархіі біскупа падкрэслілі, што пацверджанне або адмаўленне гэтай інфармацыі — асабістая справа яго і толькі яго.

Выпадак Хаўера Навеля зноў падняў пытанне аб цэлібаце ў касцёле. Раней у інтэрв'ю біскуп прызнаваўся, што ў юнацтве быў закаханы ў 18-гадовую дзяўчыну, а пазней нават меў намер ажаніцца і завесці дзяцей, але потым усё ж выбраў іншы шлях.

Цяпер яму трэба будзе зноў шукаць сябе.

На сайце Religión Digital гаворыцца, што былы біскуп шукае працу агранома ў раёне Барселоны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць