Скрыншот СТБ

Па яго словах, мэта — дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі.

«І яны спрабуюць пад выглядам нібыта, скажам так, вяртання да нас мігрантаў, што нелегальна трапілі да іх, закідваць да нас тэрарыстаў сюды і экстрэмістаў. Па ўсёй Заходняй Еўропе збіраюць і ігілаўцаў, усіх тых, хто ў іх сядзеў у следчых ізалятарах і пад следствам быў, закінуць сюды, у Рэспубліку Беларусь, для таго каб дэстабілізаваць абстаноўку. Там і трупы, там і забітыя, там і скалечаныя. Бедныя жанчыны, бедныя дзеці — зноў жа, як заўсёды, хаваючыся за імі, закідваюць нам сюды патэнцыйных дыверсантаў, канкрэтна пагражаючы нам адтуль зброяй. І натаўскія войскі, і вось гэты крызіс на мяжы, і іх там прысутнасць — вядома, у пэўных, асобных адмарозках-змагарах дзесьці яны сваёй прысутнасцю выклікаюць нейкую ўпэўненасць», — сказаў Карпянкоў.

Па словах Карпянкова, мігранты, якіх вяртаюць — «патэнцыйныя тэрарысты і экстрэмісты».

«Мы іх распранаем, аглядаем, каб не было відаць відавочных нейкіх раненняў, прыкмет таго, што той ці іншы мігрант удзельнічаў у баявых дзеяннях, страляў з аўтамата, таму што застаюцца пэўныя сляды на целе».