Свет88

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі

Расійская блогерка Юлія Бурцава, на якую ў Instagram былі падпісаныя больш за 72 тысячы чалавек, памерла пасля аперацыі ў прыватнай касметалагічнай клініцы ў Маскве. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт Расіі. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «112», жанчына праходзіла працэдуру па павелічэнні ягадзіц.

Юлія Бурцава. Фота з сацсетак

Як пішуць СМІ, Бурцава жыла ў Італіі, але спецыяльна для правядзення аперацыі прыляцела ў Расію. Раніцай 4 студзеня яна апублікавала ў сацсетках відэа з цэнтра Масквы, дзе расказвала пра надвор’е і збіралася ў рэстаран.

У той жа дзень блогерка адправілася ў клініку Elmas Clinic. Пасля медыцынскіх і касметалагічных працэдур яе стан рэзка пагоршыўся. Пішуць, што ў дзяўчыны здарыўся анафілактычны шок, пасля чаго наступіла клінічная смерць. Дактары змаглі аднавіць сэрцабіццё і ў крытычным стане даставілі яе ў адну з маскоўскіх бальніц, але выратаваць Юлію Бурцаву не ўдалося. Цяпер па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Бурцава раней пераехала з Самары ў Італію, дзе жыла разам з дачкой і мужам-італьянцам. У сваім блогу яна расказвала пра сямейнае жыццё, дзялілася рэцэптамі і здымала гумарыстычныя відэа з мужам.

Гэта не першы падобны выпадак: у снежні 2025 года ў Маскве памерла жанчына пасля дзвюх пластычных аперацый у прыватнай клініцы. Паводле інфармацыі розных крыніц, прычынай смерці маглі стаць цяжкія ўскладненні, у тым ліку тромбаэмбалія або наступствы аспірацыі. Па тым факце таксама было распачата крымінальнае расследаванне.

Каментары8

  • Woodoo Cult
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Які спорт??
    06.01.2026
    Булкі павялічваюць ягадзіцы:)
  • Ігар Лямеш
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць