У Мінску адбылося ДТЗ, у выніку якога пацярпела 14‑гадовая дзяўчына. Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, яе збіў легкавы аўтамабіль каля гандлёвага цэнтра «Рыга».

Аварія здарылася 5 студзеня каля 17:00. Аўтамабіль Renault, якім кіравала 25‑гадовая жанчына, рухаўся па вуліцы Сурганава.
Па папярэдніх звестках, кіроўца мела магчымасць спыніцца перад стоп-лініяй пасля ўключэння міргаючага зялёнага сігналу святлафора, аднак выехала на скрыжаванне з вуліцай Куйбышава на забаронены жоўты сігнал.
У гэты момант машына наехала на 14‑гадовую дзяўчыну, якая перабягала праезную частку на зялёнае святло.
Пацярпелую школьніцу даставілі ў бальніцу для абследавання.
Каментары