Улада

Мезенцаў: Сёння няма размовы пра адзіную валюту Расіі і Беларусі

Дзяржсакаратар Саюзнай дзяржавы Дзмітры Мезенцаў заявіў, што, нягледзячы на дамову аб Саюзнай дзяржаве, у якой абазначаны выхад на адзіную валюту, аб гэтым цяпер гаворкі няма. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 1». Таксама Мезенцаў адзначыў, што сёння і расійскі, і беларускі рубель захоўваюць сваю ўстойлівасць.

Фота: tass.ru

«Між тым выхад на адзіную валюту дазволіць Саюзнай дзяржаве забяспечваць сумесны кантроль фінансаў і спыняць адмыванне і вывад грошай, — адзначыў Мезенцаў. — Асобная карта прысвечана выкарыстанню нацыянальных плацежных сістэм, якія неабходна ўдасканальваць»

У дадатак Мезенцаў заявіў, што цяпер рыхтуецца сімволіка для Саюзнай дзяржавы.

«Што тычыцца сімволікі для Саюзнай дзяржавы, мы над гэтым працуем, — распавёў Мезенцаў. — Мы бачым аб’ядноўваючы сімвал, які неабходны».

Ён дадаў, што сімволіка можа хутка з’явіцца на сумесных дакументах. Але як яна будзе выглядаць, не ўдакладніў.

Нагадаем, у чацвер Лукашэнка і Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Што ў іх, невядома.

Чытайце таксама:

«Такое ўражанне, што ён да апошняга чакаў чагосьці ад Лукашэнкі». Што піша расійская прэса пра анлайн-сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі

Каментары

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Усе навіны →
Усе навіны

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

«Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона»: святар-уніят з Віцебска стаў зоркай сацсетак19

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»74

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Галоўнае
Усе навіны →