Здарэнні

Маці затрыманага прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева: «Мне пішуць шмат словаў падтрымкі»

10 снежня затрымалі кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Таццяна Брэдзелева, маці Мікалая, асоба вядомая — яна пераможца конкурсу Ms. Top Of The World. Яна была найлепшай у катэгорыі Classic, дзе спаборнічалі ўдзельніцы старэйшыя за 46 гадоў. 

Таццяна дала кароткі каментарый «Нашай Ніве»:

«Чаму прыйшлі да майго сына, я не ведаю. Усё было нармальна, усё добра, не было няікіх прадпасылак.

Пакуль што таксама няма інфармацыі, ці заведзеная на яго нейкая крыміналка. Чаму яго вінавацяць у нейкіх злівах, я таксама не ведаю — гэта пакуль усё галаслоўныя заявы

Пакуль што Мікалая асудзілі на 15 сутак.

Што тычыцца яго арыентацыі, я пра ўсё гэта ведала. Я нармальна гэта ўсё прыняла, усё было добра. І я лічу, што прыватнае жыццё чалавека нельга выносіць на публіку, гэта проста непрыгожа. Гэтага проста нельга рабіць.

Што пішуць пра майго сына ў праўладных каналах, я не чытала. Мне ўсе кажуць: «Табе проста нельга гэта чытаць. Навошта гэты бруд?»

Таксама мне шмат пішуць словаў падтрымкі, пішуць словы падтрымкі сыну, прапануюць дапамогу. Але я пакуль не ведаю, што рабіць далей і якая дапамога патрэбная. Мне вельмі кепска — гэта факт, больш нічога не магу сказаць».

Чытайце таксама:

Прапаганда накінулася на А1 і заклікае нацыяналізаваць кампанію. Наколькі гэта магчыма?

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай32

СветАбноўлена32

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Трамп прапанаваў правесці перамовы з Пуціным у Саудаўскай Аравіі

«Мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру». Што абмяркоўвалі лідары ЕС на экстранным саміце ў Парыжы

Жарты бразільца пра Беларусь разышліся па сацсетках. Ябацькі ўжо называюць яго бэчэбэшнікам5

Апаратная параза Наталлі Качанавай1

Кітай рыхтуе місію для абароны Зямлі ад астэроіда. Што за ён і наколькі моцна пагражае планеце?1

Келаг: Ніхто не будзе навязваць Украіне мірнае пагадненне1

Да 370 рублёў за анлайн-кансультацыю: папулярныя ў інстаграме дактары змагаюцца з кантролем цэн Мінздароўя3

Гомельскую пенсіянерку ўратавала ад махляроў толькі няўменне захоўваць таямніцу2

У Беларусь прыляцеў галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі з сынам і генераламі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай32

СветАбноўлена32

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць