• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 4 з 4
21.01.2022 / 20:32

Карупцыя ў Казахстане, расізм у Ізраілі, смерць мігрантаў у ЕС. Стартуе фестываль дакументальнага кіно — што паглядзець

З 21 па 28 студзеня пройдзе фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus, дзе сабраныя стужкі з усяго свету аб парушэннях правоў чалавека. У Венесуэле падрыхтоўка да выбараў падзяляе грамадства на розныя лагеры. У Штатах некалькі паліцэйскіх, рызыкуючы сваёй кар’ерай, змагаюцца з расавымі квотамі на затрыманне. У Ізраілі футбольная каманда падпісвае кантракт з гульцамі-мусульманамі і атрымлівае неверагодную хвалю нянавісці. А ў Еўропе лабіруюць інтарэсы аўтарытарных рэжымаў Азербайджана, Туркменістана і Казахстана, каб тыя атрымалі выгадныя міжнародныя кантракты. Фільмы прадстаўленыя анлайн, доступ бясплатны. Гэта рэдкая магчымасць убачыць унутранае жыццё краін, далёкіх ад нас па адлегласці, але блізкіх па некаторых праблемах. 

Як выбары падзяляюць жыхароў Венесуэлы

Фільм «Аднойчы ў Венесуэле» — адлюстраванне ўсіх недахопаў сучаснай Венесуэлы. Вёска Конга Мірадор рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Для мясцовай прадпрымальніцы і прадстаўніцы партыі чавістаў Тамары важны кожны голас, за які яна змагаецца любымі спосабамі, а для выкладчыцы Наталі, прыхільніцы апазіцыі, палітыка з'яўляецца зброяй, якой яе беспаспяхова спрабуюць пакінуць без працы. Тым часам маленькая праніклівая Яаіні назірае, як яе грамада тоне ў муле разам з яе дзяцінствам і чысцінёй. Як маленькая рыбацкая вёска можа выжыць ва ўмовах карупцыі, забруджвання і палітычнага разлажэння? 

Як экстрэмізм пашыраецца на Захадзе

Фільм «Выхад» аналізуе досвед еўрапейцаў і амерыканцаў, якія ў свой час далучыліся да экстрэмісцкіх фармаванняў, у тым ліку — рэлігійных. Карэн, якая жыве ў Нарвегіі, сустракаецца для шчырай размовы з Анджэлай ў ЗША і Мануэлем і Інга ў Германіі, якія жывуць цяпер, хаваючыся ад наступстваў свайго небяспечнага мінулага. Яна таксама сустрэнецца з Сорэнам, які выйшаў з экстрэмісцкага левага руху. І яна пагаворыць з Давідам, былым джыхадзістам, які ўдзельнічаў у арганізацыі аднаго з першых ісламісцкіх тэрактаў у Францыі. На працягу ўсіх вандровак Карэн набліжаецца і да ўспаміну ўласнага «званка» да абуджэння. Разважанні аб сваім мінулым, поўным гвалту, і пра тое, як ёй удалося выйсці з экстрэмізму, утвараюць эмацыйны псіхалагічны кантрапункт з апавяданнямі людзей, што сустракаюцца ёй у падарожжах.

Як паліцэйскія ў Штатах пайшлі супраць сістэмы

Фільм «Злачынства і пакаранне» распавядае пра гісторыю супольнай барацьбы групы паліцэйскіх з Нью-Ёрка і маладых прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў супраць практыкі расавай квоты на арышты і позвы ў суд. Такія квоты — практыка, існаванне якой адмаўляе дэпартамент паліцыі Нью-Ёрку, а штат Нью-Ёрк абвясціў незаконнай. Дзякуючы намаганням групы неабыякавых афіцэраў і аднаго незалежнага дэтэктыва, якія рызыкуюць кар’ерай і бяспекай, стала вядома пра заганную практыку ў працы ўплывовага паліцэйскага дэпартаменту Злучаных Штатаў.

«Атамныя салдаты»

Пасля 50 гадоў вымушанага маўчання «атамныя салдаты» дзеляцца шакуючымі сведчаннямі. Апошнія жывыя сведкі амерыканскіх ядзерных выпрабаванняў 50-х гадоў апісваюць вопыт, які змяніў іх жыцці назаўсёды.

Расізм у Ізраілі

«Бейтар Іерусалім» — самая папулярная і супярэчлівая футбольная каманда Ізраіля, адзіны клуб у Прэм'ер-лізе, які ні разу не падпісаў арабскага гульца. У сярэдзіне сезону 2012-2013 гадоў, дзякуючы таемнай трансфернай угодзе ўладальніка, расійска-ізраільскага алігарха Аркадзя Гайдамака, у камандзе з’явіліся два гульцы-мусульманіны з Чачні. Дамова справакавала самую расісцкую кампанію ў ізраільскім спорце, якая вывела клуб з-пад кантролю. Адзін сезон у жыцці гэтага знакамітага клуба — гэта гісторыя ізраільскага грамадства, асабістай ідэнтычнасці, палітыкі, грошай, а таксама дэманстрацыя таго, як расізм разбурае каманду і грамадства знутры.

Як асуджаныя на пажыццёвае зняволенне змагаюцца з болем і страхамі

ЗША застаюцца краінай з высокай доляй асуджаных у грамадстве. У фільме «Унутраная праца» распавядаецца пра групавую тэрапію ў знакамітай каліфарнійскай турме ўзмоцненага рэжыму Фалсом. Асуджаныя, якія часта адбываюць пажыццёвае зняволенне, і людзі звонку ўдзельнічаюць у чатырохдзённых сесіях. Для зняволеных тэрапія — гэта ўнікальная магчымасць перажыць эмоцыі, недасяжныя ў варунках турэмнага жыцця. Спачатку яны насцярожаныя, але пры падтрымцы тэрапеўтаў працэс хутка пачынае ўплываць на іх. Узнікаюць моцныя эмоцыі, канфлікты, крыкі. Аўтарам удалося паказаць сапраўдны траўматычны працэс, пры гэтым яны не ідэалізуюць сваіх галоўных герояў. Некаторыя з удзельнікаў без сумневаў спрабуюць праз тэрапію атрымаць умоўнае вызваленне. Аднак сярод вызваленых удзельнікаў фіксуецца нулявы рэцыдыў.

Як постсавецкія дыктатары і карупцыянеры атрымліваюць выгадныя кантракты на Захадзе

У фільме «Падмазаныя ікрой» аналізуецца заганная практыка еўрапейскіх палітыкаў і лабістаў, што прасоўваюць інтарэсы аўтарытарных і карупцыйных постсавецкіх рэжымаў. У цэнтры расследавання — узаемадзеянне з краінамі Каўказа і Сярэдняй Азіі, найперш Азербайджан, Туркменістан і Казахстан, вядомыя парушэннямі правоў чалавека. Аднак выкарыстоўваючы правільнае спалучэнне мяккай сілы і карупцыі, яны змаглі ачысціць рэпутацыю і стаць камерцыйнымі партнёрамі шматлікіх краін. Іх самыя магутныя саюзнікі сядзяць у Радзе Еўропы або заходніх парламентах і лічаць за лепшае заплюшчыць вочы на злоўжыванні. Сістэмная карупцыя і яе трагічныя наступствы паказваюць абмежаванне дэмакратычных інстытутаў на Захадзе і знаходзяцца ў цэнтры сюжэта фільма.

Як мігранты ўцякаюць у Еўропу, дзе па дарозе выжывае не кожны

Адразу некалькі фільмаў на фестывалі прысвечаныя праблемам мігрантаў. Яшчэ нядаўна беларусам здавалася, што нас гэта не тычыцца, але сёння праблема — на парозе нашага дома. У фільме «Капітаны Заатары» распавядаецца пра двух бежанцаў, якія жывуць у лагеры ў Іардане. Яны не разумеюць, што іх чакае ў будучыні, але канцэнтруюць энергію на футболе. Нягледзячы на цяжкія абставіны ў лагеры, яны кожны дзень трэніруюцца і вераць, што прафесійная гульня — іх пропуск на волю. У цэнтры ўвагі фільма «Гульня ценяў» — падлеткі, якія ўцяклі з краін, ахопленых вайной, і спрабуюць перасекчы межы Еўропы ў пошуках абароны і лепшага жыцця. Іх падарожжа праходзіць праз усю Еўропу: ад Грэцыі да Паўночнай Македоніі, Сербіі і Босніі і Герцагавіны, ад Італіі да Францыі і Нідэрландаў. Фільм здымалі на працягу трох гадоў, часткова — самі галоўныя героі. І яшчэ адна стужка — «Катастрофа на моры», якая распавядае пра трагедыю 2013 года, калі човен з 500 эрытрэйскімі ўцекачамі затануў ля берагоў італьянскага вострава Лампедуза. Больш за 360 чалавек патанулі.

Вызваленне з палону тэрарыстаў

У фільме « Дзяцінства Імада» аналізуецца траўматычны досвед хлопчыка, які быў у палоне баевікоў Ісламскай дзяржавы. За час зняволення яму настолькі прамылі мазгі, што ён лічыць сябе часткай тэрарыстычнай арганізацыі, ненавідзіць блізкіх і тых, хто зараз з ім побач. Ці зможа сям’я дапамагчы перажыць яму траўму і ці зможа ён стаць дзіцёнкам, якім быў раней? 

Правы жанчын у арабскім свеце і не толькі

Тры стужкі ў праграме прысвечаныя правам жанчын. У фільме «Амаль» аналізуецца сітуацыя ў паслярэвалюцыйным Егіпце. Галоўная гераіня шукае сваё месца ў патрыярхальным грамадстве, але і ўсведамляе абмежаваныя магчымасці жанчыны ў арабскай паліцэйскай дзяржаве. У стужцы «Сёрферкі з Бангладэш» мы бачым дзяўчат, якія мараць пра свабоду і спрабуюць схавацца ад жорсткага абыходжання. Фільм «Сільвана» — гісторыя спявачкі са Швецыі. Яе жорсткі рэп аўтабіяграфічны, ён пабудаваны на сэксуальнай ідэнтычнасці, палітычных поглядах і асабістай імігранцкай гісторыі (яе бацька паходзіць з Сірыі, а маці — з Літвы). Галоўная гераіня называе Швецыю жахліва кансерватыўнай краінай, якая неўзабаве выбухне ад ксенафобіі. 

Фільмы даступныя да прагляду з 21 па 28 студзеня з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны на платформе VOD. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Што па опэн-эйрах? Падборка летніх культурных падзей на свежым паветры
Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход  1
Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы
«Знайшоўся ён у дальнабойшчыка». Беларус выкупіў і перадаў у музей рукапіс «Ладдзі роспачы»
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Кобрынца прысудзілі да 2-х гадоў «хатняй хіміі» за надпісы ў падтрымку Украіны 1
Швейцарыя супраць канфіскацыі актываў расійскіх алігархаў
Латвія збіраецца вярнуцца да вайсковага прызыву 11
Бацьку шасцярых дзяцей Аляксандра Зялюткіна асудзілі на 3,5 года калоніі
Маеце вакансію? Румас вярнуўся з Расіі і шукае працу ў Мінску 6
Калінінградскія ўлады прапануюць блакаваць любыя грузы праз Расію ў краіны Балтыі, калі не вырашыцца праблема з транзітам
Анархіст Алег Аўдзеенка асуджаны да трох гадоў «хатняй хіміі»
Усяго патроху
Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду
Як ратаваць бульбу ад каларадаў? Вось некалькі рашэнняў без кроплі хіміі 2
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
Паглядзелі, як беларусы ратуюцца ад спёкі на азёрах ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры
Як размарозіць курыцу і не атруціцца?
Спорт
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Здарэнні
Жывадзёру, які запхнуў жывога лебедзя ў багажнік, прысудзілі 480 рублёў штрафу 1
Работнік трэнажорнай залы скраў гантэлі і здаў на металалом, а ўладальнік збіў яго
59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Што вядома 1
На Лагойшчыне мужчына моцна абгарэў, адпачываючы каля ракі
Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска
У Бабруйскім раёне дзіця патрапіла пад трактарную касілку
З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды
Карысная інфа
З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне 1
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Здароўе
Навукоўцы расказалі, якія рызыкі для здароўя нясе паўторнае заражэнне кавідам 1
Ведаеце адчуванне, калі нешта плавае перад вачамі? Вось адкуль яно
Падчас адпачынку хавайце чамадан у ванне. Так пазбегнеце вялікіх праблем 2
Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў 3
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Нешта адбываецца са Статусбанкам. Туды перабягае менеджмент з памерлага Абсалютбанка
Золатавалютныя рэзервы за чэрвень выраслі
Беларуская прапаганда працягвае распальваць: «У суседніх краінах — голад» 2
Казахстан можа забараніць пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь і Расію
Меркаванні
«Гэтая вайна не можа скончыцца нармальным чынам, таму што мэта гэтай вайны — вайна»
«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму 6
Гісторыя
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Культура
Што па опэн-эйрах? Падборка летніх культурных падзей на свежым паветры
«Знайшоўся ён у дальнабойшчыка». Беларус выкупіў і перадаў у музей рукапіс «Ладдзі роспачы»
Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход  1
Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу Перамен
Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы
Лідар гурта «Relikt»: Трэба прыбіраць з рэчаіснасці ілюзію, што беларусы ўсе коцікі-коцікі
«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў? 1
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Ва Украіне Расія прымяніла электрамагнітныя комплексы «Ступар» 
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Дуда і Наўседа: Сувалкаўскі калідор — цалкам бяспечны
Борыс Джонсан сыходзіць у адстаўку. Чаму здарыўся брытанскі крызіс 1
Расія нанесла ўдар па Краматорску. Ёсць ахвяры
Борыс Джонсан сёння падасць у адстаўку
Мінабароны Расіі пацвердзіла інфармацыю пра паўзу ў баях 2
Пад Кіевам дэмантавалі манумент у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй 2
Цана газу ў Еўропе ўпершыню з сакавіка перавысіла $1900 за тысячу кубаметраў
Галоўнае
Дуда і Наўседа: Сувалкаўскі калідор — цалкам бяспечны
КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ пяць чалавек. Сярод іх доктар Андрэй Любецкі
У Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст
Пасля падаражання паркінгу ў «Мінск-Свет» узніклі праблемы са стаянкай ФОТЫ
Шоўмена Андрэя Бонда адмовіліся абслугоўваць у варшаўскім бары, які адкрылі беларусы. Але не ўсё так проста
За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай Лукашэнкі жыхару Баранавічаў далі два гады калоніі
Нешта адбываецца са Статусбанкам. Туды перабягае менеджмент з памерлага Абсалютбанка
Усяго патроху
Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ 1
Што па опэн-эйрах? Падборка летніх культурных падзей на свежым паветры
Улады хочуць пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў», якія жывуць за мяжой. Юрыст тлумачыць, што гэта будзе азначаць для такіх асоб 2
Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход  1
Фота / Відэа
У баі пад Лісічанскам, імаверна, загінула некалькі беларусаў, два трапілі ў палон
З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» 44
Апытанка
Самае чытанае
Шоўмена Андрэя Бонда адмовіліся абслугоўваць у варшаўскім бары, які адкрылі беларусы. Але не ўсё так проста
Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ 1
Борыс Джонсан сыходзіць у адстаўку. Чаму здарыўся брытанскі крызіс 1
Улады хочуць пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў», якія жывуць за мяжой. Юрыст тлумачыць, што гэта будзе азначаць для такіх асоб 2
Ведаеце адчуванне, калі нешта плавае перад вачамі? Вось адкуль яно
Самае лайканае
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 48
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА 3
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі 1
Арастовіч: Узяцце Лісічанска — апошні буйны поспех расійскай арміі ва Украіне 6
Гарачыя тэмы
У Раўбічах на продаж выставілі асабняк за 2 млн даляраў. Вось як выглядае сёння самы дарагі дом Беларусі знутры ФОТА 10
«Я паставіў на кон усё». Апошняе інтэрв'ю з Іванам «Брэстам», які загінуў каля Лісічанска
Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу 4
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён 3
«Казалі, каб я вяртаўся дадому». Былога басіста The Toobes збілі ў Варшаве 20
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 15
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх