Эканоміка

Сёння вечарам праз Літву пройдуць апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

У ноч з панядзелка на аўторак павінен спыніцца транзіт прадукцыі «Беларуськалія» праз Літву — ад беларускай мяжы да Клайпедскага порта.

Фота: Scanpix

Гэта азначае спыненне транзіту угнаенняў, аб'ём якога няўхільна рос больш дзесяць гадоў. У апошнія гады ён складаў каля 11 млн тон і прыносіў дзясяткі мільёнаў еўра даходу «Літоўскай чыгунцы, тэрміналу насыпных грузаў (Biriu kroviniu terminalas), які часткова кантралюецца «Беларуськаліем», і Клайпедскім дзяржаўным марскім портам, паведамляе Delfi.lt.

Апошні састаў з калійнымі ўгнаеннямі, паводле дамовы, падпісанай ЛЧ і «Беларуськаліем» у 2018 годзе, павінен заехаць у Літву ў панядзелак каля 19-20 гадзінаў, каб дабрацца да Клайпедскага порта да поўначы, паведаміў BNS прадстаўнік ЛЧ Мантас Дубаўскас.

Звычайна праз Літву штодня праходзіць каля 6-7 саставаў, па 60 вагонаў у кожным, або каля 30 тыс. тон угнаенняў. Пасля таго, як ЛЧ у сярэдзіне студзеня паведаміла «Беларуськалію» аб скасаванні кантракту, з 1 лютага кампанія атрымала не менш пяці заявак на перавозку угнаенняў ад розных прэтэндэнтаў, але ні адна з іх не была ухваленая.

«На люты не зацверджаная ніводная заяўка», — сказаў Дубаўскас BNS у нядзелю ўвечары.

Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс таксама кажа, што ў яго няма інфармацыі аб адпраўленых грузах угнаенняў пасля 1 лютага.

«На гэты момант мне нічога не вядома аб далейшым іх следаванні», — сказаў BNS Скуодзіс у нядзелю. Аднак некаторыя крыніцы BNS не выключаюць, што сітуацыя можа змяніцца, калі, напрыклад, суд прыпыніць дзеянне пастановы ўрада.

Чытайце таксама:

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы2

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура паказала інтэр'еры калоніі, у якой трымаюць Алеся Бяляцкага2

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся7

Пакаянне за палку каўбасы. Як за дапамогу сем’ям палітвязняў асудзілі 39 чалавек2

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай9

Лівійскага фельдмаршала Хафтара ў Мінск прывезлі на самалёце Лукашэнкі1

Чаму Трамп прапанаваў правесці перамовы з Пуціным у Саудаўскай Аравіі

«Мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру». Што абмяркоўвалі лідары ЕС на экстранным саміце ў Парыжы

Жарты бразільца пра Беларусь разышліся па сацсетках. Ябацькі ўжо называюць яго бэчэбэшнікам5

Апаратная параза Наталлі Качанавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы2

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць