Эканоміка

Названыя рэгіёны з самымі нізкімі заробкамі

Рэгіёны краіны істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго па памеры заробкаў наёмных работнікаў. Медыяна па зарплаце за лістапад 2021 года склала, згодна з Белстатам, 1096 рублёў (сярэдняя — 1496 рублёў). Медыянны заробак больш дакладна паказвае стан спраў, бо 50 працэнтаў работнікаў атрымліваюць больш за гэтую лічбу, а 50 працэнтаў — меней. Таксама як і сярэдні заробак, гэтая лічба даецца да вылічэння падаходнага падатку (13%), узносу работніка ў ФСАН (1%), а таксама прафсаюзных узносаў, аліментаў, штрафаў і г. д, нагадваюць banki24.by.

У Мінску медыянны заробак па налічэнні склаў 1398 рублёў, у Брэсцкай вобласці — 1023, у Віцебскай — 969, у Гомельскай — 1016, у Гродзенскай — 1007, у Мінскай — 1124, у Магілёўскай — 972 рублі.

У Брэсцкай вобласці самыя нізкія медыянныя зарплаты адзначаліся ў Столінскім (801 рубель), Драгічынскім і Ляхавіцкім (па 851), Ганцавіцкім (862) і Пінскім (867) раёнах.

У Віцебскай вобласці апошнія месцы па медыянным заробку займалі Шаркаўшчынскі (681), Сенненскі (737), Дубровенскі (741) і Мёрскі (761 рубель) раёны.

Прычым Шаркаўшчынскі раён заняў апошняе месца ў краіне па медыянным заробку.

У Гомельскай вобласці самыя бедныя па медыяне — гэта Кармянскі (708 рублёў), Буда-Кашалёўскі (754), Брагінскі (756), Веткаўскі (766) і Акцябрскі (767 рублёў) раёны.

Прычым Кармянскі раён заняў другое месца з канца ў спісе рэгіёнаў, ранжыраваных па медыянным заробку.

У Гродзенскай вобласці самы малы медыянны заробак паказалі работнікі флагманаў Воранаўскага (806), Зэльвенскага (817), Свіслацкага (855), Карэліцкага (860) і Іўеўскага (864) раёнаў.

У Мінскай вобласці самай нізкай медыянай па зарплаце адзначыліся работнікі Чэрвеньскага (891 рубель), Капыльскага (894), Вілейскага (897) і Клецкага (902) раёнаў.

У Магілёўскай вобласці самы нізкі медыянны заробак зафіксаваны ў Мсціслаўскім (710), Чавускім (719), Хоцімскім (722), Краснапольскім (726) і Слаўгарадскім (741) раёнах.

Прычым Мсціслаўскі раён замкнуў топ-3 рэгіёнаў Беларусі па найменшым медыянным заробку.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Новая небяспечная тактыка Расіі: разам са смяротнымі дронамі яна адначасова запускае беспілотнікі-прынады4

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам2

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →