Грамадства

Журналісту Алегу Груздзіловічу далі паўтара года калоніі

Такі прысуд вынес сёння суд Савецкага раёна Мінска.

Алега Груздзіловіча спачатку затрымалі 16 ліпеня, падчас пагрому мінскага офіса «Радыё Свабода», ён адсядзеў тады 10 сутак. 23 снежня яго затрымалі паўторна.

Суд над Алегам пачаўся ўчора. Былога журналіста «Радыё Свабода» абвінавачвалі у трох эпізодах удзелу ў «масавых беспарадках» падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года і гвалту (артыкул 342). Пракурор запатрабаваў пакараць Груздзіловіча тэрмінам у 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама Груздзіловічу выставілі іск на 56 тысяч рублёў.

Журналіста ўчора дапыталі па кожным эпізодзе: дзе знаходзіўся і што рабіў у даты, выстаўленыя ў абвінавачванні. Алег адказаў, што 16 жніўня 2020 года меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта «Радыё Свабода» і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», выконваў сваю працу, бо з канца жніўня МЗС пазбавіў свабодаўцаў акрэдытацыі.

Сведкам на працэсе учора выступіў рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які расказаў суду, што Алег выконваў рэдакцыйнае заданне па асвятленні падзей. 

***

Алег Груздзіловіч — адзін з найвядомейшых беларускіх журналістаў. Яго стаж налічвае амаль 40 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць