Грамадства1818

Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай

Лукашэнка зрабіў некалькі кадравых прызначэнняў.

20 мая Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі кадравых прызначэнняў. Найперш яны тычыліся пасадаў кіраўнікоў аблвыканкамаў.

Ад студзеня пуставала пасада Гродзенскага «губернатара», якую пакінуў Уладзімір Саўчанка. Выконваючым абавязкі тады стаў Іван Жук, але пазбавіцца прыстаўкі в.а. яму так і не далі.

Новым кіраўніком Гродзенскага аблвыканкаму прызначаны міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра.
Яму 49, сам з Любанскага раёна. Скончыў наргас. Доктар эканамічных навук.

У свой час Шапіра ўзначальваў адну з найбольш паспяховых гаспадарак краіны — агракамбінат «Дзяржынскі». Міністрам сельскай гаспадаркі стаў у красавіку 2008 года, змяніўшы Леаніда Русака.

Цікава, што яшчэ ў 1990‑ыя Шапіра ўваходзіў у кіроўныя органы Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Месца Шапіры заняў дэпутат палаты прадстаўнікоў Міхаіл Русы. Для ўраджэнца Жыткавіцкага раёна такая праца не ў навінку. Ад лютага 2001 па чэрвень 2003 Русы ўжо займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі.

Міхаіл Русы з’яўляецца лідэрам Аграрнай партыі. Быў старшынём камітэту па зямельнай рэформе пра ўрадзе, міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, кіраўніком аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт‑Пецярбурзе.

Але ці не найбольш нечаканым выглядае прызначэнне Барыса Батуры кіраўніком Мінскага аблвыканкама. Батура вельмі доўгі час займаў такую пасаду на Магілёўшчыне. За гэты перыяд чыноўнік заслужыў сабе добрую рэпутацыю.

Калі Батуру толькі прызначалі кіраўніком Магілёўшчыны, вобласць была ў эканамічнай яме. Аднак за гады кіравання Батуры крызіс атрымалася пераадолець. Вобласць займела добрыя паказчыкі ў галіне гаспадаркі, была адной з першых у краіне па ўцягванню замежных інвестыцый, найперш расейскіх.

Падначаленыя адзначаюць інтэлігентнасць Батуры. За час ягонага знаходжання на пасадзе старшыні аблвыканкаму аблічча Магілёву змянілася ў лепшы бок.

У верасні 2008 года Батура па «прэзідэнцкай квоце» трапіў у савет рэспублікі, а потым стаў яго спікерам. Гэта разглядалася як сінекура для паважанага і заслужанага чалавека. Цяпер жа 63‑гадовага Батуру кідаюць зноў на адказны ўчастак працы.

Дарэчы, на новую працу Батура перайшоў са старым намеснікам. Валеры Іваноў цяпер будзе не намеснікам спікера савета рэспублікі, а Мінаблвыканкаму. Раней Іваноў быў старшынём Шклоўскага райвыканкаму.

Што да папярэдніка Батуры Леаніда Крупца, то паведамляецца толькі, што ён зойме іншую пасаду, але не пазначаецца якую. Яшчэ ў красавіку Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Крупца ў падачы недакладнай інфармацыі па сельгасработах.

Падчас знаходжання ў Любанскім раёне Лукашэнка сказаў: «Дзе недакладная інфармацыя — адразу інфармуйце мяне, прымем рашэнні аж да адстаўкі людзей. Па губернатару разбярэмся і па міністру таксама, а то губернатару хлусяць, а ён — мне. Гэтага не павінна быць».

Як бачым, міністра Шапіру перавялі на не менш адказную працу, а вось Крупца пакуль проста звольнілі. Гродзенская і Мінская вобласці — два буйныя рэгіёны сельскагаспадарчай вытворчасці.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць