3 снежня адбылося чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты. Паліва падаражэла ў сярэднім на 10%.
Кошт літра бензіну
Гэта адзінаццае падаражанне паліва з пачатку гэтага года.Апошні раз цэны на паліва ў Беларусі павышаліся 10 лістапада. Бензін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%.
Раней чакалася, што чарговае павышэнне кошту паліва адбудзецца 1 снежня. Аднак
Румас нагадаў, што ўрад зрабіў больш жорсткімі абмежавальныя меры, накіраваныя на скарачэнне вывазу паліва за межы Мытнага саюза. 18 лістапада была прынята пастанова, згодна з якой грамадзяне могуць выязджаць за мяжу на сваім аўтамабілі не часцей за адзін раз у восем дзён, а не ў пяць, як раней. «Але не скажу, каб гэта моцна змяніла сітуацыю», — адзначыў
Па яго словах, штодня мытныя органы фіксуюць шматлікія чэргі на мяжы. «Усё гэта адбываецца ў сувязі з захаваннем значнай розніцы ў кошце на паліва», — сказаў Румас.
У сітуацыі, якая склалася, падкрэсліў ён, ёсць толькі адзін рэцэпт —
«паступовае прывядзенне цэн да ўзроўню, які зробіць масавы вываз паліва эканамічна немэтазгодным».
Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада заяўляў, што да снежня рост цэнаў будзе «пагашаны», бо «хопіць здзеквацца з народу».