Карэспандэнты «НН» наведалі здымкі перадачы «Время союза», прысвечанай дню ядання Беларусі і Расіі.
Студыя, дзе здымаецца «Время Союза» месціцца ў Інстытуце журналістыкі БДУ — адносна невялікае памяшканне, разлічанае на чалавек 30 масоўкі. Сёння тэлеканал саюзнай дзяржавы здымае тут некалькі выпускаў праграмы запар, аднак галоўны з іх той, які прысвечаны дню аб’яднання 2 красавіка. «А калі адкінуць палітычную тэрміналогію, — кажа вядучы Ігар Угольнікаў, памятны па гумарыстычнай перадачы «
Праверка мікрафона
Для такой урачыстасці
студыю аформілі ў адпаведным стылі — самавары, сушкі, абаранкі, снапы жытаі іншая больш дробная атрыбутыка, якая мусіць ствараць святочную атмасферу. Перад пачаткам здымкаў вядоўцы —
Ігар Угольнікаў і афіцыйны твар Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева — рэпетавалі, як будуць спяваць песню «Две сестры — Беларусь і Россія» пад акампанемент гітары і акардэона.
Госці студыі — драматург Андрэй Курэйчык, спевакі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, і футбалісты Юрый Пудышаў і Анатоль Байдачны. Спіс удзельнікаў некалькі разоў змяняўся.
За некалькі дзён да здымкаў у ім фігураваў, напрыклад, Уладзімір Цэслер. Аднак на перадачы яго не было.
У невялікі прамежак часу, калі госці праграмы пачалі прыходзіць, а здымкі яшчэ не пачаліся,
можна было назіраць дзіўную карціну — як жывыя людзі, якія размаўляюць і жартуюць, ператвараюцца ва «ўрачыстых» гасцей,якія пасля з прыдыханнем пачнуць прамаўляць панегірыкі саюзнай дзяржаве.
«Баранаў ні ў чым не вінаваты!» — прамаўляе Паплаўская, падчас праверкі мікрафона.
«Давайце праспяваем
«Шызгару, напрыклад» — прапануе Паплаўская.
«Шампанскае сапраўднае, я нюхаў»
Масоўка, якая ходзіць на «Время Союза» — прафесійная. Яны абмяркоўваюць, «ці здымаемся мы ў кіно на выходных», «а вось гэты валасаты тут быў, а цяпер няма — а
Асаблівую ўвагу масоўшчыкаў (дарэчы, не студэнтаў, а людзей гадоў за сорак) прыцягнула падрыхтоўка «святочнага стала» —перад гасцямі перадачы паставілі шклянкі з шампанскім («яно сапраўднае, я нюхаў» — зазначыў адзін з масоўшчыкаў), салаты і дранікі («там ёсць яшчэ з грыбамі, а смятану я знайду»). Пакуль госці рэпетуюць спевы песні «Старый клён», масоўшчыкі перамаўляюцца.
«А давайце нашу праспяваем!»
«Гэта якую — нашу?».
«Ну «Ляпісаў», гэтую, дзе «ўсё, атработалі лавэ».
Здымкі пачынаюцца.
Угольнікаву смешна ад мітынгаў
Угольнікаў і Дарафеева пачынаюць святочны эфір песняй «Шумел камыш, деревья гнулісь».Пасля чаго вядоўцы абяцаюць песні, тосты і анекдоты.
«Спадзяюся, не палітычныя» — удакладняе Дарафеева.
«Канечне, не, — кажа Угольнікаў і пачынае хахміць пра апазіцыю. — У краіне, дзе ідзе дэмакратызацыя, не існуе палітычных анекдотаў. Іх замяняюць мітынгі. Асабліва ў Маскве нядаўна смешна было».
Асістэнтка на мігах паказвае масоўцы, што трэба апладзіраваць удаламу жарту. Тым часам жаночы голас з трэцяга шэрагу прамаўляе
«Ага, смешна. У нас па серадах нядаўна таксама смешна было?».
А эфір ідзе далей.
Вядоўцы і госці крацінна прызнаюцца ў любові да саюзнай дзяржавы, уздымаюць келіхі, і жадаюць, каб «уся наша сям’я — ад Ціхіага акіяна да Прыбалтыкі, аб’ядналася і была разам».
Акцэнт перадачы паступова змяшчаецца ў бок святкавання —
увесь час гучыць заклік «наліваць, каб градус не зніжаўся»,бо гэта «наша беларуская і расійская традыцыя». Кожны з гасцей мусіць падняць тост за нешта. У адрозненне ад вядучых, госці самі прыдумляюць тэкст. Андрэй Курэйчык, які, дарэчы, фігуруе ў «чорным спісе» дзеячоў культуры, асцярожна фармулюе пра тое, што «культура не мае межаў», расказвае пра свае сустрэчы з Алегам Табаковым і жадае і надалей супрацоўнічаць з расійскімі артыстамі.
Футбалісты ж Байдачны і Пудышаў, якія самі прыехалі з Расіі, прызнаюцца, што лічаць сябе грамадзянамі СССР, і вельмі радыя, што Беларусь з Расіяй яднаюцца.
«Гэта вельмі добра і вельмі важна, што вы лічыце сябе грамадзянамі СССР. — кажа Угольнікаў, які дасягнуў у той момант найвышэйшай кропкі замілавання.— Бо
мы маленькімі крокамі рухаемся да нашай супольнай радзімы, і не важна, як яна называецца, галоўнае каб яна была вялікай».
Пасля гэтага Байдачны расказаў анекдот пра матч па водным пола паміж камандамі Беларусі і Грузіі, у фінале якога грузінскі спартовец Гіві, якому не перадавалі мяч, патануў.
«Гэта вельмі правільна і важна, што Беларусь і Грузія», — ацаніў Угольнікаў.
Лукашэнка і «Брэсцкая крэпасць»
Пасля вядучы сам расказаў гісторыю пра тое, як паказваў фільм «Брэсцкая крэпасць» Лукашэнку.
«Прэзідэнту вельмі спадабалася, ён нават выцер слязу.І гэта вельмі важна. А пасля падышоў да мяне і сказаў — там у пачатку фільма можна ўбачыць рапсавае поле, а ў Беларусі ў
Ціхановіч і Паплаўская падымаюць тост за «нашую супольную сям’ю» (маючы на ўвазе ці то Беларусь і Расію, ці то саміх сябе). Пасля разам з гасцямі пачынаюць спяваць пра «малінаўкі галасок».
Дарафеева і Угольнікаў пачынаюць гайдацца ў такт, а Дарафеева імкнецца рукой раскачваць Курэйчыка.
Паміж прамовамі на экране транслюцца сюжэты пра саюзныя дасягненні — сустрэчы пісьменнікаў і журналістаў (асноўная ідэя гэтага сюжэта — «беларускія кнігі не перакладаюць на расейскую мову»), замену соі лубінам, а таксама хроніка падпісання саюзных дамоваў. Тым часам
асістэнтка са здымачнай групы далівае «шампанскае» з бутэлькі дарыдаўскайякая ўвесь час перамаўляецца пра ежу і алкаголь на стале гасцей.«Крэм-соды» гасцям, чым трошкі супакойвае масоўку,
Юрый Пудышаў віншуе жанчын яшчэ раз з 8 Сакавіка і кажа, што на свята ўзяў скрыню шампанскага і выпіў за Клару Цэткін і Розу Люксембург. «Усю скрыню?» — удакладняе Угольнікаў. «А колькі там той скрыні», — ці то жартуе, ці то сур’ёзна адказвае Пудышаў і адразу, ужо жартам, удакладняе што мог бы і кожны дзень браць па скрыні. Гэты момант узрушыў масоўку.
У канцы перадачы, перад тым, як прагучыць песня «Дзве сястры — Беларусь і Расія»,
Угольнікаў заклікае тэлегледачоў выпіць за свята,бо «гэта наша традыцыя», чым канчаткова стварае
Пасля харавых спеваў,
масоўка чамусьці скандуе «Горка!»і пачынае абмяркоўваць, як трапіць за стол, накрыты для гасцей. Канец фільма.
Каментары