Грамадства

«Пасядзіць. Я тут ні за што сяджу». Лукашэнка слухаў канфідэнцыйную размову Ціханоўскага з адвакаткай пра Колю

АНТ прадэманстраваў новыя фрагменты гутаркі Сяргея Ціханоўскага і Лукашэнкі ў СІЗА КДБ за «круглым сталом» з палітвязнямі 10 кастрычніка 2020 года. З паказаных фрагментаў вынікае, што Лукашэнка слухаў канфідэнцыйную гутарку Ціханоўскага з адвакатам пра Колю.

— Яна [Наталля Эйсмант] будзе адказваць, — кажа Ціханоўскі Лукашэнку. — Вось вас не будзе, а Эйсмант застанецца, Коля застанецца, Міша, Віця — усе застануцца. І знойдуцца потым! І дадуць паказанні яны! <…> Пасля вас пытанні будуць потым да Колі. Вось гэта я меў на ўвазе. Вось гэта мая думка была. Яны ж будуць, пытанні да Колі! — сказаў палітвязень.

— У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе, ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці, — адказвае Лукашэнка.

— Прыедуць па яго.

У адным кадры паказваюць абуранага Лукашэнку:

— Вы пачалі маіх дзяцей чапаць! А гэты ўжо Колю пасадзіць! Але за што? Пацана! Адвакат [Ціханоўскага] жа кажа: ён жа непаўналетні, Сяргей! «Знойдзем за што пасадзіць…» Ніколі не чапай дзяцей! Тым больш, што я тваіх дзяцей…

— Я вашых дзяцей не чапаў, у мяне нават магчымасці такой няма, — парыруе Ціханоўскі.

— І не будзе!

Адкуль Лукашэнка даведаўся, што казаў адвакат і сам Ціханоўскі? Выходзіць, што Лукашэнка чуў канфідэнцыйную размову палітвязня і яго адвакаткі Наталлі Мацкевіч.

У наступным кадры Ціханоўскага паказалі за кратамі, і адвакат пытаецца ў яго, за што саджаць Колю, бо яно ж дзіця. «А што? Тут дзеці сядзяць, — рэагуе Ціханоўскі. — Тут ёсць дворык з турнікамі, для іх якраз. Пасядзіць, пагутарыць з аднагодкамі. <…> Мне таксама не падабаецца, што я сяджу тут ні за што».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа10

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе46

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ4

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

З навальніцамі і парывістым ветрам. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа10

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць