Гродзенскі журналіст, палітвязень Андрэй Пачобут, сябра Галоўнай рады неафіцыйнага Саюза палякаў уганараваны Галоўнай прэміяй «За свабоду слова» Асацыяцыі польскіх журналістаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Падвядзенне вынікаў 28-га конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў адбылося 17 чэрвеня ў Варшаве.
За Пачобута, які знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка, узнагароду атрымала дырэктарка тэлекампаніі «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Падчас мерапрыемства на сцэне былі змешчаныя выявы ўсіх беларускіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, коратка распавялі пра кожнага з іх.
Каментары