На МКАД здарылася двайная аварыя: тры машыны разбітыя, пешаход у бальніцы
Каля 22:30 у пятніцу, 25 верасня, мінчанка на «Пежо» ехала па ўнутраным коле ў бок Лагойскага тракту. Каля 52 кіламетра яна збіла мужчыну, які ў гэты момант перабягаў дарогу.

Праз некалькі хвілін тут жа сутыкнуліся яшчэ два аўто: «Форд» і «Опель». Кіроўца «Форда»спыніўся, каб дапамагчы пацярпеламу пешаходу, калі ў машыну ўехаў «Опель». Ад удару «Форд» наехаў на «Пежо», які стаяў наперадзе.


Пацярпелага 49-гадовага пешахода даставілі ў бальніцу, паведамляе ДАІ.
Каментары