Спорт88

Эстонія — Беларусь — 0:2. На трыбунах былі бел-чырвона-белыя сцягі

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла генеральную рэпетыцыю перад выездам на адборачны матч да чэмпіянату свету ў Хельсінкі . Сёння ў таварыскай гульні ў Таліне нашы падужаліся з эстонцамі.

Парадаксальна, але менавіта ад эстонцаў беларусы нацярпеліся найбольш сярод усіх постсавецкіх зборных (тры паразы ў чатырох гульнях).

Кандрацьеў нечакана пакінуў у запасе Аляксандра Глеба і Віталя Радзівонава (абодва з’явіліся ў другой палове гульні). Затое на вастрыні атакі выйшаў навабранец зборнай Максім Скавыш.

У прынцыпе, такая замена сябе апраўдала. Менавіта Максім Скавыш на 32-ой хвіліне аддаў галявы пас на Антона Пуцілу. Макс мог біць сам, але не пашкадаваў аддаць перадачу на партнёра, які быў у больш выгадным становішчы — 0:1.

У другім тайме адным з вырашальных момантаў стала выдаленне Тааві Рахна. Абаронца эстонцаў перашкодзіў Аляксандру Паўлаву, які выходзіў сам-насам з брамнікам. Дацкі суддзя палез у кішэню за чырвонай карткай.

Шмат актыўнічаў Сяргей Балановіч. Спачатку ён не змог пераправіць мяч у вароты пасля ўдара Кісляка ў крыжавіну. А пазней аддаў пас-цукерку на Віталя Радзівонава — 0:2.

Дарэчы, забіваў Радзівонаў брамніку Каценку, які гуляе за магілёўскі «Дняпро». Быў яшчэ ў складзе эстонцаў Сідарэнкаў, які гуляе за Гомель.

Цяпер беларусы ў добрым настроі паромам перасякуць фінскі заліў, каб у пятніцу паспрабаваць атрымаць другую перамогу ў адборычным цыклі.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць